«Абурала беззаконне». У 17 гадоў беларус выйшаў на пратэсты і патрапіў у калонію — яму патрэбная дапамога на эміграцыі

  • Гісторыя

Я былы палітвязень Ілля Бохан, я з Пінску. У 2020 годзе мне было 17 гадоў, тым летам я толькі скончыў школу. Але 9 жніўня выйшаў на мірныя пратэсты ў сваім горадзе – мяне абурала, што ў краіне адбывалася беззаконне, выбары фальсіфікавалі, а народ зневажалі.

Праз некалькі месяцаў пасля майго 18-годдзя мяне затрымалі. Я быў у шоку, падумаць не мог, што такое можа адбывацца. Сілавікі паводзілі сябе груба, абражалі, спрабавалі прынізіць. Але хаця б не білі.

Калі даведаўся, што завялі крымінальную справу, разгубіўся і спалохаўся. У СІЗА першы час было вельмі складана і страшна. Я не разумеў, дзе знаходжуся. Да мяне ставіліся дрэнна: саджалі ў ШІЗА, душылі маральна. У калоніі было крыху лепей: я прыняў сітуацыю, крыху прывык да гэтага ўсяго. Ды і там было крыху больш свабоды.

Пасля вызвалення спрабаваў адаптавацца ў Беларусі, уладкавацца на працу. Заняўся здароўем: праз тое, што ў калоніі проста не хацелі аказваць меддапамогу, з'явіліся праблемы з зубамі і страўнікам. Але ніхто ад мяне не адчапіўся: сілавікі ўвесь час прыязджалі, правяралі мой тэлефон, пагражалі, што вернуць назад у турму. На працу браць не хацелі. Увогуле, я жыў у пастаянным страху.

Таму гэтай вясной я вырашыў выехаць. Ужо 9 красавіка быў у Польшчы. Цяпер жыву ў шэлтары ў Варшаве. Жадаю пачаць тут новае жыццё: легалізавацца, уладкавацца, падвучыць мову, знайсці добрую працу (планую ўладкавацца кіроўцам, а потым адвучыцца і ездзіць на фуры).

Хоць у мяне цяжкая фінансавая сітуацыя, і я адзін у новай краіне, маральны стан добры — адчуваю, што я ў бяспецы і мне нічога не пагражае. З вашай дапамогай спадзяюся асвоіцца, буду ўдзячны за любую дапамогу.

Сума збору
€3000

€1800 – арэнда жылля на два месяцы, заклад і камунальныя плацяжы
€500 – купля прадметаў першай неабходнасці
€350 – курсы польскай мовы
€250 – прадукты харчавання
€100 – транспартныя выдаткі
 

Сабрана:
€ 319 з 3 000