Дзеці палітвязня разлучаныя з бацькам на 2,5 гады

  • Гісторыя

Пасля фальсіфікацыі выбараў, як і ўсе неабыякавыя Беларусы актыўна адсочваў гвалт і бязмежжа ў адрас ні ў чым не вінаватых грамадзян. Складаўся ў шматлікіх тэлеграм каналах, дзе таксама актыўна абмяркоўваў з іншымі людзьмі, што адбывалася ў краіне, у тым ліку выказваў сваю нязгоду.
У тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» дадаў даныя свайго былога ўчастка, зараз намесніка начальніка Фрунзенскага РАУС г. Мінска, з яго дадзенымі і адрасам пражывання. Бо ён жыў недалёка ад мяне і быў неаднойчы заўважаны ў разгоне мітынгаў і гвалце адносна грамадзян.

У адзін з дзён пакінуў негатыўныя каментары ў адносінах да супрацоўнікаў і памочніка пракурора Фрунзенскага РАУС г.Мінска. Пасля чаго прыбылі супрацоўнікі ГУБАЗіК і забралі для дачы паказанняў, таксама канфіскавалі тэлефон, на якім не было пароля. Зайшлі ў тэлеграм і ўбачылі шмат негатыўных водгукаў у адрас супрацоўнікаў МУС і іншых людзей, якія ўдзельнічаюць у рэпрэсіях.

Тэлефон забралі і завялі крымінальную справу па артыкуле 369 КК РБ.
На судзе далі 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Знаходжуся са жніўня ў ВУАТ-26. Да гэтага часу не далі працу. Улічваючы, што ў ВУАТ чалавек знаходзіцца на поўным самазабеспячэнні даводзіцца даволі цяжка.
У Мінску засталося двое непаўналетніх дзяцей і жонка, якая зараз знаходзіцца без працы.

Якая сума неабходна Аляксандру Ігнатовічу?

2200 € — на ўтрыманне дваіх дзяцей, рэчы першай неабходнасці, на школу, адзенне.

:
€ 2 249
Збор завершаны. Сабрана: € 2 249