Падтрымка былой палітзняволенай са слабым здароўем адаптавацца ў Польшчы

  • Гісторыя

Добры дзень!
Мяне клічуць Аляксандра Хомчанка.

Раней я жыла ў Клімавічах, працавала сядзелкай. У траўні 2022 года я зрабіла рэпост у сацыяльнай сетцы партрэта Лукашэнкі на надмагільнай пліце. Зрабіла і забылася.

У лютым 2023 года мне патэлефанавалі з незнаёмага нумара. Назваліся адміністрацыяй з папярэдняга месца працы і запрасілі на сустрэчу. Нічога не падазраючы, я дамовілася на сустрэчу, выйшла з дому і ў гэты момант мяне затрымалі.

Усё, што адбывалася, здавалася мне нейкім трызненнем. Што гэта не трызненне і не жарты, я зразумела пасля некалькіх гадзін допыту. У мяне дыябет, у 2017 годзе я перанесла інсульт, і за час доўгага допыту я пачула сябе дрэнна. На мой запыт паведаміць родным, дзе я знаходжуся, каб яны перадалі мае лекі, следчы адказаў: «Здохнеш — не вялікая страта, адным здраднікам Радзімы менш».

Пасля быў суд, дзе мяне прыгаварылі да года калоніі. З маім станам здароўя гэты год падаўся мне вечнасцю. Калі я выйшла на волю, рэпрэсіі супраць мяне не спыніліся. Прызначылі прэвентыўны нагляд*, пагражалі адправіць зноў за краты. Пад наглядам мне прыпісалі парушэнне за так званае непадпарадкаванне ўладам. Я атрымала трое сутак адміністрацыйнага арышту і 20 гадзін грамадскіх прац. Яшчэ два парушэнні, і мяне б адправілі зноў у калонію.

Працаўладкавацца афіцыйна я нікуды не магла. У нашым маленькім горадзе, куды б я не прыйшла, усюды чула адмову. Баючыся зноў апынуцца ў турме і спадзеючыся знайсці працу ў іншай краіне, я прыняла рашэнне з'ехаць з Беларусі.

Цяпер я ў Польшчы, у бяспецы, але адна без грошай і без падтрымкі. Калі я была ў калоніі, за першы месяц зарабіла 14 капеек. Астатнія месяцы былі не лепшыя, таму ніякіх грашовых запасаў у мяне няма. Пасля вызвалення, так і не знайшоўшы працу, я вымушана была з'язджаць практычна без грошай.

Апынуўшыся ў цяжкай фінансавай сітуацыі, я вырашыла звярнуцца за дапамогай да вас. Гэты збор мне патрэбны, каб адаптавацца ў Польшчы. Пасля перанесенага інсульту ў мяне цалкам не аднавілася левая рука і мне цяжка знайсці лёгкую працу. Цяпер неафіцыйна я працую ў фермерскай гаспадарцы. Мне вельмі цяжка працаваць фізічна, заробку хапае толькі на ежу. Спадзяюся знайсці пакуль лягчэйшую для здароўя падпрацоўку і жадаю паправіць здароўе.

Прашу падтрымаць мяне зараз фінансава, пакуль я чакаю магчымасці афіцыйна працаваць.
Буду ўдзячна кожнаму неабыякаваму чалавеку за любую пасільную дапамогу!

* Прэвентыўны нагляд – гэта мера кантролю, якая прымяняецца да людзей пасля іх вызвалення. Яна ўключае рэгулярную праверку з боку супрацоўнікаў міліцыі, забарону на ўдзел у пэўных мерапрыемствах, забарону на выезд з краіны і горада, абавязак паведамляць аб змене месца жыхарства і працы. Могуць быць накладзены дадатковыя абмежаванні.

Сума збору

€2200

€1200 – арэнда пакоя на тры месяцы
€500 – просты ноўтбук для падпрацоўкі (я раней падзарабляла дызайнам сайтаў)
€500 – адзенне і абутак па сезону

Сабрана:
€ 1 836 з 2 200