Дапамога Дыяне атрымаць новую прафесію

  • Гісторыя

Прывітанне, сябры!

Мяне завуць Дыяна, мне 29 гадоў. Я нарадзілася ў 1994 годзе праз 2 дні пасля таго, як на нашу краіну зваліўся вусаты цяжар.

Паколькі на Радзіме мая дзівакаватая знешнасць часта ўспрымалася ў штыкі, у 2015 годзе я з'ехала ў Маскву ў пошуках працы. Там я жыла апошнія 8 гадоў, паспяхова развівалася ў прафесіі і нават адкрыла сваю маленькую справу. Але 30 траўня 2023 года я страціла ўсё…

У жніўні 2020 гады я знаходзілася ў Маскве. Ад болю, трывогі, абурэння і перажыванняў я не магла знайсці сабе месца. Мяне параніла не столькі вульгарная фальсіфікацыя выбараў, колькі жорсткасць сілавікоў у адносінах да мірных людзей. Я ведала, што ў той жудасны час мне нельга было заставацца ўбаку, і я таксама павінна была змагацца, каб наш народ пазбавіўся прыгнёту тыраніі. Таму я сабрала рэчы і паехала ў Менск, дзе брала ўдзел ва ўсіх мірных шэсцях з транспарантамі ў руках. Аднак, калі маршы скончыліся, я вярнулася назад у Маскву.

У траўні 2023 года я прыехала ў Беларусь, бо мне трэба было замяніць пашпарт. Але замест пашпарта 30 траўня мяне затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗ і адправілі на Акрэсціна праходзіць праз персанальнае кола пекла. Там я правяла 18 незабыўных дзён, а пасля я паўтара месяца чакала суда ў Жодзінскай турме і потым яшчэ тыдзень у СІЗА1 на Валадарскага.

7 жніўня мяне скаралі да 3 гадоў абмежавання волі. Каманда BYSOL змагла мяне вывезці ў найкароткія тэрміны, таму я на волі. Але ўсё, што ў мяне засталося — гэта толькі адзін заплечнік рэчаў і перспектыва будаваць жыццё з нуля. У Беларусі я страціла здароўе, любімую працу, сяброў і дом. Я знаходжуся ў расстанні з каханым чалавекам, а мае прафесійныя навыкі, якія спалучаны з уменнем добра і хораша казаць, не запатрабаваныя ў новай краіне, бо тут людзі маюць зносіны на іншай мове.

З дзяцінства я марыла стаць майстрам татуіроўкі, і ў мяне з'явіўся выдатны шанец паспрабаваць сябе ў гэтым напрамку. Але мне патрэбная вашая дапамога, каб прайсці перанавучанне.

Сума збору:

€2880

навучанне татуіроўцы – €1300
арэнда кабінета на месяц – €570
тату-вазок – €370
падпорка – €250
касметалагічная лямпа – €140
расходныя матэрыялы – €250.

:
€ 1 727
Збор завершаны. Сабрана: € 1 727