Вікторыя* зараз у эміграцыі, перадачы збірае мама. Падтрымка мужа абыходзіцца нятанна: нягледзячы на дапамогу дачкі, жанчына ўлезла ў даўгі. Але без перадач аніяк – у зняволенні мужчына схуднеў, цяжка перахварэў на ковід, зараз яму патрэбныя лекі і цёплыя рэчы.
Добры дзень! Мяне клічуць Вікторыя*, мой бацька – палітвязень. Яго арыштавалі за пратэсты некалькі гадоў таму. На судзе прыгаварылі да больш як пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Мяне таксама затрымлівалі, таму пасля «содняў» я пакінула Беларусь і жыву ў эміграцыі. Цяпер збіраць бацьку перадачы можа толькі маці. Яе заробку на гэта катастрафічна не хапае – за адзін раз можа выдаткаваць каля 400-450 еўра. Даводзіцца ўлазіць у даўгі. Я дапамагаю, чым магу, але гэта ўсё роўна не ратуе.
Маральна тата трымаецца, нягледзячы на вялікі прысуд і праблемы са здароўем. Ён вельмі схуднеў, цяжка перахварэў на ковід. У лістах часта пытаецца пра нас, просіць больш расказваць, што адбываецца ў жыцці.
А мы ўсё гэтак жа за яго хвалюемся. Ужо які год не адзначаем святы як раней, кожны дзень нараджэння чакаем званка ад яго – але нічога. Хутка чарговы Новы год, які будзем сустракаць без таты. Сядзець за сталом і думаць, а як ён там зараз, ці ўсё ў яго добра.
Усё, што мы можам зрабіць для яго – гэта збіраць перадачы, каб хоць неяк аблегчыць несправядлівае зняволенне. Таму я вельмі прашу вас нам дапамагчы.
*Гэта ананімны збор. У мэтах бяспекі мы змянілі імя гераіні. Выява згенеравана з дапамогай ШІ.
Сума збору
€1900
€400 – доўг за папярэднія перадачы
€1500 – папаўненне рахунку ў калоніі і дапамога з перадачамі на наступны год
