Дапамога актывістцы, якая абвінавачваецца па крымінальнай справе, аплаціць паслугі адваката ў Беларусі

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Некалькі месяцаў таму маю жонку затрымалі на працоўным месцы і склалі пратакол за дробнае хуліганства па якім мы павінны выплаціць вялікі штраф. Прычынай сталі фатаграфіі з пратэстаў, на якія звярнулі ўвагу сілавікі. А потым да нас зноў прыйшлі, але ўжо з крымінальнай справай па артыкуле за «абразу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Па сямейных абставінах мы не можам цяпер эвакуавацца з Беларусі, таму мы рыхтуемся да суда. Максімальны тэрмін, які пагражае маёй жонцы па гэтай справе – 4 гады пазбаўлення волі. Але мы разлічваем, што жонка атрымае «хатнюю хімію»* і застанецца на волі.
(не ведаю, ці можна называць «хатнюю хімію» воляй)

Каб усё прайшло добра, мы звярнуліся па дапамогу да адваката, які мае досвед у падобных справах. Аднак паслугі адваката каштуюць дорага, і нам патрэбная ваша дапамога, каб іх аплаціць, бо сваіх сродкаў у нас не хапае. Таксама нам патрэбная дапамога ў пагашэнні штрафу, які наша сям'я павінна выплаціць па адміністрацыйнай справе з-за фатаграфій з пратэстаў.

Дзякуй, што вы ёсць.

«Хатняя хімія» — гэта від пакарання, калі асуджаны застаецца на волі, але з абмежаваннямі. У асуджанага ёсць графік як для працы, так і для асабістых спраў, у тым ліку паход у краму або выкід смецця. З праверкай міліцыянты могуць прыходзіць штодня і ў любы час.

Сума збору

€1500

€800 – штраф, які мы павінны выплаціць па адміністрацыйнай справе. Сума атрымалася такая вялікая, бо гэта паўторнае прыцягненне.
€700 – паслугі адваката

Сабрана:
€ 981 з 1 500