Дапамога беларускім добраахвотнікам ўва Ўкраіне

  • Гісторыя

Вітаем!

Мы — беларускія добраахвотнікі групы медэвак (медыцынскай эвакуацыі) батальёна Волат.

Цяпер мы знаходзімся на ўсходнім напрамку фронту. Тут мы выконваем баявыя задачы для абароны Ўкраіны ад расейскай агрэсіі. Наша праца — гэта эвакуацыя параненых байцоў з поля бою. Для перамяшчэння мы выкарыстоўваем грамадзянскія мікрааўтобусы і пікапы, якія адаптаваны для выкарыстання ў баявых умовах — перасечаная мясцовасць, дзе няма нармальных дарог, і пастаянныя абстрэлы.

Для нашай працы важнае значэнне мае гума аўтамабіля. А ў халодную час года, калі мясцовасць ператвараецца ў непраходнае балота, якасць апонаў робіцца крытычна важнай. Наяўнасць адмысловай гумы з магутным пратэктарам дазваляе больш упэўнена перасоўвацца па перасечанай мясцовасці і выконваць задачы.

Таму мы звяртаемся да вас з просьбай аб падтрымцы.
Наша група мае патрэбу ў зімовых апонах з шыпоўкай 205/65/R16C Orium Winter 201 107\105R у колькасці 5 (пяці) штук (камплект + запаска). Просім усіх неабыякавых Беларусаў адгукнуцца і падтрымаць наш збор.
Дзякуем Вам!

Слава Ўкраіне!
Жыве Беларусь!

Сума збору:

€750

Купля і дастаўка 5 зімовых шын (камплект + запаска) з шыпоўкай 205/65/R16C Orium Winter 201 107105R.

:
€ 772
Збор завершаны. Сабрана: € 772