Кубінец, які падтрымаў пратэсты, мае патрэбу ў мінімальных сродках на жыццё, чакаючы рашэння Дэпартамента міграцыі Літвы

  • Гісторыя

Мяне завуць Раберта Касануэва Вальдэс. Я кубінец. 30 гадоў таму я прыехаў у Беларусь, вывучыў мову, атрымаў від на жыхарства і ўладкаваўся на працу графікам-дызайнерам.

Яшчэ на Кубе я ажаніўся з беларускай дзяўчынай. У лістападзе 1989-га года ў нас нарадзілася дачка Клаўдыя. А тут у Беларусі ў мяне з'явілася двое сыноў: Крысціян у 1994-м і Альбертыка ў 2010 годзе.

Да падзей 2020 года я глядзеў на тое, што адбывалася ў краіне са здзіўленнем. Я разумеў, да чаго гэта прывядзе, бо ўсё гэта бачыў яшчэ на Кубе — саму сітуацыю і тыя інструменты, якія выкарыстоўваюцца для ўтрымання ўлады і кіравання людзьмі з дапамогай страху. Таму, калі пачаліся пратэсты, я актыўна ў іх удзельнічаў.

8 лістапада мяне затрымалі ў раёне плошчы Свабоды ў Менску і кінулі ў ІЧУ на доўгія 13 месяцаў. Потым вырашылі дэпартаваць на Кубу, але дзякуючы камандзе BYSOL мне ўдалося гэтага пазбегнуць. Справа ў тым, што на Кубе мне пагражала небяспека. Па-першае, я б вярнуўся дадому як дэпартант, які выступаў на баку беларускага народа. Па-другое, калі прэзідэнт Кубы меў нахабства павіншаваць Лукашэнку «з перамогай» на выбарах, я напісаў пра гэта ў сацсетках. Па-трэцяе, Куба шчыльна сябруе з урадам Лукашэнкі.

Таму, апынуўшыся ў маскоўскім аэрапорце, замест Кубы я вылецеў у Літву, дзе падаўся на абарону. Спачатку літоўскія ўлады адказалі мне адмовай, але BYSOL дапамог наняць адваката, і мы апратэставалі тое рашэнне.

Цяпер я чакаю новага рашэння Дэпартамента міграцыі Літвы. Я не магу афіцыйна працаўладкавацца ці адкрыць банкаўскі рахунак праз абмежаваны статус і адсутнасць неабходных дакументаў.

Я працягваю працаваць у Літве як дызайнер-валантэр (гэта значыць бясплатна), дапамагаючы беларускім ініцыятывам. Але цяпер я маю патрэбу ў тым, каб аплаціць свае бягучыя выдаткі, і спадзяюся, што ў бліжэйшы час Дэпартамент міграцыі прыме рашэнне, і я змагу атрымаць неабходныя дакументы.

Сума збору:

€2000

1000€ – жыллё на два месяцы
500€ – бытавыя выдаткі

:
€ 2 000
Збор завершаны. Сабрана: € 2 000