Дапамога маме, асуджанай за ўдзел у мірных пратэстах

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Добры дзень!
На сувязі Каманда збораў BYSOL.

Да нас па дапамогу звярнулася беларуска. На жаль, мы шмат расказаць пра гэтую жанчыну не можам, бо яна застаецца ў краіне і захоўвае асцярожнасць. Але мы праверылі яе гісторыю і ручаемся, што яна праўдзівая.

Наша гераіня тройчы адбывала адміністратыўныя арышты за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў 2020 годзе. А пазней яе асудзілі па крымінальнай справе за «абразу супрацоўнікаў праваахоўных органаў» і прызначылі 3 гады «хатняй хіміі». Акрамя гэтага, яна павінна выплаціць вялізны штраф на карысць міліцыянтаў, якіх нібыта закранулі яе словы.

Пасля абвяшчэння прысуду нашу гераіню звольнілі з працы, і знайсці аналагічную пасаду аказалася для яе немагчымым. Дзяржаўныя ўстановы адмаўляюць ёй у працаўладкаванні праз судзімасць, а прыватныя кампаніі — асцерагаюцца праверак. Таму яна вымушаная займацца простай нізкааплатнай працай, і палова яе заробку прымусова ўтрымліваецца на аплату штрафу.

Сітуацыя пагаршаецца тым, што наша заяўніца мае маленькае дзіця, якое мае асаблівасці па здароўі і мае патрэбу ў доглядзе і медыцынскім назіранні.

Жанчына звярнулася да нас па падтрымку, бо сама справіцца з такімі фінансавымі нагрузкамі яна не можа. Дапамога патрэбна для пагашэння рэшты штрафу і для догляду дзіцяці.

Дзякуй за вашу дапамогу!
З павагай,
Каманда збораў BYSOL.

«Хатняя хімія» – гэта від пакарання, калі асуджаны застаецца на волі, але з абмежаваннямі. У асуджанага ёсць графік як для працы, так і для асабістых спраў, у тым ліку паход у краму або выкід смецця. З праверкай міліцыянты могуць прыходзіць кожны дзень і ў любы час.

Сума збору

€3200

€2000 – сума штрафаў па крымінальнай справе
€1200 – догляд дзіцяці

Сабрана:
€ 1 256 з 3 200