Здымак: svaboda.org RFE/PL
Імя Галіны Казіміроўскай стала для многіх беларусаў сінонімам мужнасці. Сёння Галіна, якая перажыла арышт, допыты, суткі на Акрэсціна і вымушаную эміграцыю, сутыкнулася з ворагам, якога нельга перамагчы песняй, – з анкалогіяй.
У 2020 «Вольны хор» ператварыў музыку ў значны інструмент мірнага пратэсту. Пад скляпеннямі гандлёвых цэнтраў і на прыступках філармоній сотні галасоў спявалі аб свабодзе, пакуль рэжым не прызнаў калектыў «экстрэмісцкім фармаваннем». Галіна з сям’ёй вымушана была з’ехаць у эміграцыю, як і шмат хто, з удзельнікаў хору, ад палітычнага пераследу.
Эміграцыя для творчага чалавека – гэта барацьба за права застацца ў прафесіі. Галіна выбрала складаны шлях: замест таго каб асімілявацца і забыцца пра мінулае, яна пачала ствараць «сваю Беларусь па-за Беларуссю». У Варшаве яна адкрыла школу мастацтваў, каб выратаваць калег ад некваліфікаванай працы эмігрантаў, а дзяцей і дарослых аб'яднала ў іх любові да мастацтва і беларускай культуры. Акрамя таго, сам «Вольны хор» працягвае сваю дзейнасць, даносячы голас беларусаў у розныя куткі Еўропы.
Нягледзячы на каласальную занятасць, гэтая дзейнасць амаль не прыносіла Галіне даходу. Адзінай крыніцай сродкаў для жыцця былі прыватныя ўрокі вакалу. Але ў пачатку гэтага года ўсё змянілася.
Дыягназ «анкалогія» стаў для Галіны тым выпрабаваннем, якое патрабуе нашай дапамогі і падтрымкі. Прайшоўшы праз шок і адмаўленне, яна прыняла выклік і змагаецца з хваробай з усіх сіл. Зараз яна праходзіць курс хіміятэрапіі, наперадзе аперацыя і яшчэ курсы хімія- і радыетэрапіі.
Кожны курс хіміятэрапіі – гэта знясільваючая бітва. На кожнае аднаўленне сыходзіць некалькі дзён, і толькі ты прыходзіш у сябе, як новая доза моцных прэпаратаў пазбаўляе цябе сіл. У такім стане Галіна не можа працаваць, і на дадзены момант проста не мае грошай на базавыя запатрабаванні сям'і – аплату жылля, сілкаванне, а з двума непаўналетнімі дзецьмі гэтыя выдаткі моцна не скароціш.
Хіміятэрапія моцна паўплывала на стан здароўя ў цэлым. Таксічнасць хіміі разбурае печань і іншыя органы, пагаршае агульны стан і нясе з сабою шмат болю. На працягу ўсяго лячэння патрэбны даволі дарагія лекі, якія дапамагаюць падтрымліваць арганізм, змяншаюць моцныя болі.
Галіна прывыкла разлічваць толькі на сябе. Але зараз яна апынулася ў безвыходнай сітуацыі: хвароба пазбавіла яе магчымасці выкладаць, а гэта азначае – пазбавіла сродкаў на існаванне.
У яе няма магчымасці аплачваць арэнду кватэры, купляць базавыя прадукты і аплачваць дарагія лекі для аднаўлення арганізма паміж курсамі хіміі. Каб працягваць лячэнне і перамагчы рак, Галіне патрэбна падтрымка на найбліжэйшыя 6 месяцаў.
Сума збору
€8500
€6300 – арэнда кватэры на 6 мес + камуналка
€1700 – прадукты харчавання на 6 месяцаў
€500 – лекі
