Фінансавая дапамога былому палітвязню

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Добры дзень!

Мяне завуць Алег [імя з меркаванняў бяспекі зменена, Фонд BYSOL мае ўсе пацвярджальныя дакументы].

На мяне завялі крымінальную справу па «народным» крымінальным артыкуле 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і скаралі на 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову – «хімія».

Я знаходжуся пад пастаяннымі праверкамі і ціскам. Спрабую знайсці працу, але «палітычнаму» ў Беларусі гэта вельмі складана зрабіць, бо ў дзяржаўныя ўстановы мяне не бяруць, а прыватнікі на ўсялякі выпадак баяцца звязвацца. Таму я падумваю аб тым, каб з'ехаць з краіны.

Але спачатку трэба закрыць даўгі, якія з'явіліся, пакуль ішоў суд, а я сядзеў на Акрэсціна. Няёмка прасіць, ніколі гэтага не рабіў, але цяпер вельмі цяжка.

Мне трэба пагасіць доўг за арэндную кватэру за некалькі месяцаў.

Таксама дзяржава мне выставіла рахунак за ўтрыманне на Акрэсціна.

Дзякуй усім неабыякавым!

Сума збору:

€1700

Аплата кватэры — € 1100
Утрыманне на Акрэсціна — €250
Пакой у Польшчы на ​​першы месяц — € 350

:
€ 927
Збор завершаны. Сабрана: € 927