Аплата штрафу па ч.1 арт.24.23 КаАП, пасля затрымання 25 сакавіка 2022

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Сяргей Філіпаў вельмі вядомы сярод мастакоў, музыкаў і рэкламістаў.

25 сакавіка быў першы цёплы дзень.

Звычайна ў цёплыя дні Сяргей з жонкай Галінай сустракаецца з сябрамі на лавачках у парку ля цырка па пятніцах.

Вось і 25 сакавіка сустрэліся…

Праз гадзіну пасля доўгачаканай сустрэчы, прама па траўніку пад'ехалі два бусікі ў якія і загрузілі ўсю кампанію.

Ніякай сімволікі, ні прамоў, ні заклікаў ніхто не выказваў. Проста сабраліся даўнія сябры, у асноўнай масе пенсіянеры. Але ўладам гэта не спадабалася.

Далей па этапе… Цэнтральнае Роўд, Акрэсціна, суд, вынясенне прысуду….

Сяргею і Галіне далі штраф па 85 базавых, пасля трох сутак знаходжання на Акрэсціна.

Пра гэта можна прачытаць у Сяргея Філіпава на старонцы ў фэйсбуку, гэтак жа як і бліжэй пазнаёміцца ​​з ім.

Якая сума неабходна?

1700 € — матэрыяльная падтрымка сям'і пенсіянераў, пасля аплаты двух штрафаў.

:
€ 1 748
Збор завершаны. Сабрана: € 1 748