Дапамога сем'ям «Рэйкавых партызан»

  • Гісторыя

Мяне клічуць Зміцер Дзікун. 4 сакавіка 2022 года ў мяне былі арыштаваныя родныя. Гэта справа Светлагорскіх рэйкавых партызан. Майму брату Дзянісу Дзікуну далі 23 гады. Мужу сястры Дзмітрыю Равічу — 22 гады. Брату цесця Малчанаву Алегу — 21 год. Апроч тэрміну, быў выпісаны штраф у памеры 450 базавых па 150 кожнаму.

Агулам нашых родных асудзілі на 66 гадоў. Падчас наступу расейскіх войскаў у Кіеў з Гомеля, яны спалілі на чыгунцы шафу з электронным абсталяваннем, каб запаволіць рух расейскай вайсковай тэхнікі да ўкраінскай мяжы. У выніку былі адключаныя светлафоры і паваротнікі на адным з участкаў чыгункі Жлобін — Калінкавічы, якая вядзе ва Украіну. Гэта адбылося 28 лютага 2022 года. Партызаны былі затрыманыя ў Светлагорску 4 сакавіка. Іх судзілі ў Гомельскім абласным судзе.

Сям'і даводзіцца самім аплачваць трох адвакатаў. У кожнага з асуджаных засталіся малыя дзеці. Блізкім даводзіцца збіраць перадачы кожны месяц, і на ўсё гэта ідзе вельмі шмат сродкаў. Утварыліся вялікія запазычанасці, і плюс да ўсяго — вялікі штраф.

Якая сума неабходна?

10000 € — аплата штрафу ў 450 базавых; падтрымка.

:
€ 13 600
Збор завершаны. Сабрана: € 13 600