Добры дзень. Я былы палітвязень і знаходзячыся ў Беларусі, вычарпаў усе свае спробы і магчымасці пачаць жыццё нанова праз 4 гады, праведзеныя ў зняволенні.
Падчас акцыі пратэсту ў 2020 годзе міма мяне ішоў строй узброеных дубінкамі сілавікоў. Разам з іншымі пратэстоўцамі я адышоў убок, каб яны прайшлі. Раптам людзі ў чорнай форме развярнуліся ў наш бок і пачалі выцягваць выбарачна людзей з натоўпу. Пацягнулі за руку жанчыну, якая стаяла побач са мною. Яе вочы, поўныя жаху, я не забудуся ніколі. Я з усяе сілы пацягнуў яе назад у натоўп, але ў гэты момант мяне ўдарылі дубінкай. Так моцна, што ўжо пасля першых удараў я нічога не памятаў, але мяркуючы па колькасці маёй крыві, якая была паўсюль, мяне збівалі доўга.
Апрытомнеў я толькі ў бальніцы. Лекары зафіксавалі ў мяне траўму галавы і гематомы па ўсім целе. Аднак, хто збіў мяне не панеслі пакарання ні тады, ні пазней. А вось у адносінах да мяне распачалі крымінальную справу за ўдзел у масавых беспарадках і праз год мяне судом пакараў на 4 гады зняволення.
Адбываць тэрмін мне прыйшлося ў адной з самых страшных калоній Беларусі. У зняволенні я прайшоў праз ШІЗА, катаванні холадам, псіхалагічны ціск, пагрозы, рабскую працу, праблемы са здароўем. Усё гэта мне прыйшлося адчуць праз тое, што я быў асуджаны па палітычным артыкуле. У дадатак да ўсяго мяне надзялілі статусам «экстрэміста», і праз гэта я атрымліваў яшчэ больш абмежаванняў і пераследу, чым звычайныя палітзняволеныя.
Нягледзячы на тое, што я вызваліўся, свабодай маё жыццё цяжка назваць. Зараз я знаходжуся пад прэвентыўным наглядам. Пад пастаянным кантролем міліцыі і жорсткім раскладам дня я магу знаходзіць толькі невялікія падпрацоўкі.
У мяне ёсць мара з'ехаць з Беларусі ад пераследу, усёпаглынальнага страху і галечы. Я вырашыў атрымаць вадзіцельскае пасведчанне тут, каб мець магчымасць уладкавацца на працу за мяжой. Але без вашай дапамогі мне нават на жабрацкае жыццё тут у Беларусі не наскрэбці.
Толькі з надзеяй на падтрымку неабыякавых людзей я пішу гэтую гісторыю. У зняволенні я страціў 4 гады свайго жыцця, здароўе і ўсю маёмасць, што меў. Я прашу вас аб падтрымцы на некалькі месяцаў, калі зусім цяжка звесці канцы з канцамі. Буду вельмі ўдзячны за любую дапамогу, якой бы яна не была!
*Гэта ананімны збор. У мэтах бяспекі мы змянілі імёны герояў. Малюнак згенераваны пры дапамозе ШІ.
Сума збору
€2460
€700 – жыллё на 3 месяцы, бытавыя прадукты, ежа
€650 – дапамога агенцтва па працаўладкаванні, білеты, віза,
€520 – камп’ютар (без яго мне цяжка вучыць білеты на курсах кіроўцаў, шукаць працу, вучыць патроху замежную мову),
€410 – курсы кіроўцаў (у РБ на знаёмай мове і кошт саміх курсаў значна таннейшы),
€180 – стары доўг за адваката (я нават такія грошы не магу назапасіць, каб вярнуць доўг)