Я былы палітвязень і былы следчы. Звольніўся ў 2020 годзе і пасля гэтага стаў «экстрэмістам» і жыў на Акрэсціна і ў Жодзіне. Нягледзячы на ціск з боку праваахоўных органаў, я не з'яжджаў, але і дома не жыў. Улез у даўгі, бо не мог афіцыйна працаўладкавацца. Жыў так 10 месяцаў.
У 2021 годзе мяне ўсё ж злавілі і пасадзілі на 1,5 гады, у СІЗА падалі грамадзянскі пазоў аб тым, што я вінен больш за 1000 рублёў, бо не дапрацаваў каляндарны год у 2020 годзе. Пасля вызвалення павінен быў кожную нядзелю раніцай адзначацца, увечары мяне наведвалі па месцы жыхарства і выклікалі ў крымінальны вышук, непакоілі званкамі маіх бацькоў. Дзеля бяспекі бацькоў я быў вымушаны пакінуць краіну. Ноўтбук мне патрэбен для працы і аплаты пазыкаў. Цяпер шукаю працу.
Якая сума неабходна?
2000 € — ноўтбук, аплата адваката