Дапамога Сяргею аднавіцца пасля аперацыі на сэрцы

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Пасля аперацыі на сэрцы Сяргей аднаўляецца і пакуль не можа працаваць. Яму патрэбна дапамога, каб аплаціць лекі, абследаванні і жыллё на час рэабілітацыі.

Добры дзень! Мяне клічуць Сяргей*

У 2020 годзе мяне звольнілі з МТЗ за ўдзел у мірных пратэстах. З таго часу жыццё рэзка змянілася: я спрабаваў пачаць усё з нуля ў Польшчы, але не выйшла, і я вярнуўся дадому.

Гэтым летам мне паставілі цяжкі дыягназ – інфекцыйны эндакардыт – запаленне клапанаў сэрца, выкліканае бактэрыямі. Хвароба разбурала адзін з клапанаў у маім сэрцы, і патрэбна была аперацыя.

Аперацыю па замене клапана мне зрабілі нядаўна. Цяпер наперадзе перыяд аднаўлення: лекі, аналізы і рэабілітацыя. Мне пакуль нельга вяртацца да фізічнай працы, а назапашванні ў мяне даўно скончыліся.

Я прашу дапамагчы сабраць €1500 – на гэтыя грошы ў мяне атрымаецца аплаціць арэнду кватэры і заняцца сваім здароўем. Гэта дасць мне магчымасць пасля з новай сілай узяцца за пошукі працы.

Дзякуй усім, хто побач!

*Гэта ананімны збор. З мэтай бяспекі мы змянілі некаторыя дэталі гісторыі, а таксама імя героя. Малюнак згенераваны з дапамогай ШІ.

Сума збору
€1500

€800 – арэнда жылля на 2 месяцы (перыяд аднаўлення)
€500 – прэпараты для падтрымкі сэрца, а таксама кансультацыі лекараў
€200 – запас грошай на непрадбачаны выпадак

Сабрана:
€ 0 з 1 500