Адзінокая маці з сынам, які мае інваліднасць, просіць дапамогі

  • Гісторыя

Алена Фаміна разам з сынам жыве ў Польшчы. Ён ужо паўналетні, але з дзяцінства мае інваліднасць і патрабуе пастаяннага догляду. Алена засталася без стабільнай працы, падпрацоўвае і даглядае дзіця. Ёй патрэбна падтрымка, каб працягнуць лячэнне сына, утрымаць жыллё і выбрацца з фінансавай ямы.

У Беларусі Алена займалася валанцёрствам: дапамагала людзям каля ізалятара на Акрэсціна, удзельнічала ў зборы і перадачы дапамогі палітзняволеным. Калі некалькіх яе знаёмых валанцёраў затрымалі, Алена зразумела, што не можа ставіць пад пагрозу сваю свабоду і дабрабыт сына, і з’ехала ва Украіну з надзеяй неўзабаве вярнуцца.

У Кіеве яна працягнула дапамагаць беларусам, якія толькі выехалі з краіны, аднак пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Алена была вымушана з’ехаць у Польшчу, дзе атрымала статус абароны.

У Польшчы Алена знайшла стабільную працу ў сям’і. Но калі гэтыя людзі з’ехалі, Алена засталася без пастаяннага заробку. У гэты жа перыяд рэзка пагоршылася стан сына.

«У нейкі момант дайшло да крытычнай кропкі, – распавядае Алена. – Дзіця перанесла шмат стрэсу падчас пераезду ў Польшчу. Пачаліся панічныя атакі. Мы спрабавалі лячыцца ў псіхіятра, былі антыдэпрэсанты. Але дайшло да жудасных цікаў».

Паводле слоў Алены, у самы цяжкі перыяд сын амаль не мог есці і піць. Яму было цяжка глытаць нават ваду. Ён закусваў язык, не мог нармальна дыхаць, пакутаваў ад прыступаў і спазмаў. У той перыяд яна не магла пакінуць яго аднаго нават на кароткі час.

«Я месяц, калі ў яго быў такі стан, з кватэры, з пакоя не магла выйсці. Ён мяне за руку трымаў. Я спала разам з ім на адным ложку, абняўшы яго».
Па прычыне хваробы і інваліднасці сын патрабуе пастаяннай падтрымкі. Фармальна ён дарослы чалавек, але фактычна маці застаецца побач увесь час: сочыць за лячэннем, дапамагае падчас прыступаў, водзіць да дактароў і забяспечвае побыт.

Зараз стан крыху стабілізаваўся, але лячэнне працягваецца і патрабуе часу, грошай і пастаяннага кантролю.

«Патроху, патроху спрабуем наладжваць наша жыццё, – кажа Алена. – Нам трэба перажыць гэты перыяд, пакуль я знайду пастаянную працу. Трэба працягваць лячэнне».

Галоўная праблема ў тым, што па страхоўцы чакаць спецыяліста даводзіцца вельмі доўга, а кансультацыі і праца з псіхіятрам патрэбныя зараз. Адна кансультацыя ў профільнага спецыяліста абыйшлася іх сям’і ў 500 злотых. На лекі, паводле слоў Алены, ужо пайшло каля 4000 злотых. Акрамя таго, у цяжкі перыяд сын не мог есці звычайную ежу, і яму прыходзілася купляць спецыяльнае харчаванне.

Алена знайшла працу на тры дні на тыдзень, але гэтага хапае толькі на самыя тэрміновыя выдаткі. Ёй трэба аплачваць жыллё, купляць ежу, лекі і працягваць лячэнне сына. Яна падкрэслівае, че не просіць забяспечыць ёй доўгае жыццё за чужы кошт. Падтрымка патрэбна менавіта зараз: утрымаць жыллё, працягнуць лячэнне сына і выйсці з крызісу да моманту, калі яна зможа працаваць больш.

Сума збору
€4700

€1900 – арэнда жылля і камунальныя выдаткі на найбліжэйшыя 3 месяцы
€2000 – праца са спецыялістам
€800 – лекі і спецыяльнае харчаванне для сына

Сабрана:
€ 10 з 4 700