Уладзіслаў – актывіст з Івацэвічаў. У 17 гадоў хлопец выйшаў на мірныя пратэсты 2020 года, чым прыцягнуў увагу сілавікоў, якія пачалі прыходзіць да яго дадому з «прафілактычнымі гутаркамі». У 2022 годзе беларус далучыўся да закрытага чата «Саюз беларускага нацыянальнага шчыта» і запусціў антываенны TikTok-канал «Danjamss», які хутка прызналі «экстрэмісцкім».
У лістападзе 2022 года актывіста затрымалі падчас тэрміновай службы ў войску, абвінавацілі паводле арт. 361-1 ч. 3 і 361-4 Крымінальнага кодэкса, а 7 ліпеня 2023 года суд прысудзіў Уладзіслава да трох з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
«У агульнай складанасці ў ШІЗА я правёў 162 сутак. За любую дробязь, не так паглядзеў ці ўсміхнуўся – трапляў у ШІЗА. Зімой без цёплага адзення, пазбаўлялі перадач і кніг, адбіралі падручнікі».
Супрацоўнікі ІК-15 часта паўтаралі Уладзіславу фразу: «Палітычныя не павінны жыць лепш за ўсіх». А 24 кастрычніка 2024 года актывіста прымусілі падпісаць паперу аб памілаванні, пасля чаго ў студзені 2025 года яго вызвалілі і адправілі пад нагляд «роднага» Івацэвіцкага РАУС.
«Там усё як любяць сілавікі: рэгулярныя праверкі тэлефона, пагрозы і правакацыі», – успамінае былы палітвязень. У выніку беларус прыняў рашэнне з’язджаць, бо наступны арышт быў пытаннем бліжэйшага часу.
12 сакавіка 2025 года Уладзіслаў перасек мяжу з Літвой і «пачаў усё з нуля: без рэчаў, дакументаў і тэхнікі».
«Ёсць наступствы па здароўі пасля калоніі, дакументы часткова страчаныя або пратэрмінаваныя: скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта, школьны атэстат выдаюць толькі пры асабістай прысутнасці ў Беларусі, вадзіцельскія правы забралі пры затрыманні», — адзначае былы палітвязень.
Цяпер Уладзіслаў жыве ў Літве: аднаўляе дакументы, шукае працу і плануе вучыцца далей. Ён стаў валанцёрам і ментарам у беларускай валанцёрскай арганізацыі «Дапамога».
Падтрымка патрэбна Уладзіславу, каб уладкавацца ў першы час, таму што з’язджаць з Беларусі давялося з адным заплечнікам, а складанасцяў, у тым ліку і са здароўем, у эміграцыі хапае.
«Я стаміўся, але не зломлены, – падкрэслівае Уладзіслаў. – Я быў унутры сістэмы, якая робіць усё, каб ты знік, але абраў іншы шлях: гаварыць, дапамагаць, не баяцца. Часам страшна, часам – адчайна. Упэўнены, тое, што я раблю, – важна, але мне патрэбна ваша падтрымка проста цяпер».
Сума збору:
€2250
€1200 – арэнда жылля на 3 месяцы
€50 – праязны дакумент замежніка ў Літве (замена пашпарта)
€300 – курсы дызайну для працоўнага ўладкавання
€700 – аднаўленне вадзіцельскіх правоў