Дапамога актывісту, які экстрана пераехаў у іншую краіну

  • Гісторыя
Мяне завуць Максім і мне 20 гадоў. Ад жніўня 2020 года я актыўна ўдзельнічаў у розных акцыях пратэсту, спрабаваў максімальна судзейнічаць падзенню рэжыма ў нашай краіне. Калі пратэсты скончыліся, я працягваў шукаць метады супрацьдзеяння дыктатуры. Аднак 31 жніўня 2022 года я быў затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗ. Яны праверылі мой мабільны тэлефон, убачылі падпіску на тэлеграм-канал «План Перамога» і павезлі мяне ў невядомым накірунку ў пастарунак міліцыі. Пасля маральнага ціску і збіцця, мяне прымусілі падпісаць пратакол тлумачэнняў і павезлі ў аддзяленне следчага камітэта. Ужо там мне выставілі абвінавачанне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт. 361-1 КК РБ ( да 6 гадоў пазбаўлення волі). Далей мяне павезлі ў ІЧУ, дзе 3-я сутак я ўтрымліваўся ў «асаблівых умовах», а менавіта - спаў без пасцелі на драўляным ложку з запаленым святлом і перыядычным узняццем мяне супрацоўнікамі. Перадачы для мяне адпаведна былі забароненыя. Па вызваленні з ІЧУ я прыняў рашэнне экстрана пакінуць краіну. Цяпер я знаходжуся ў Грузіі. Буду вельмі ўдзячны кожнаму, хто дапаможа мне ў перыяд адаптацыі.
:
€ 46
Збор завершаны. Сабрана: € 46