Падтрымка сям'і палітвязня Эдуарда Пальчыса

  • Гісторыя

Сёння, 17 снежня 2021 года, палітвязня Эдуарда Пальчыса рэжым прысудзіў да 13 год калоніі. Эдуард — стваральнік і аўтар блога 1863x.com. Яго пазбавілі волі толькі за тое, што ён не баяўся казаць праўду і змагаўся за незалежнасць нашай краіны. Першы раз Эдуард трапіў за краты яшчэ ў 2016 годзе за свае публікацыі аб адносінах Беларусі, Расіі і Украіны.

Пальчыса затрымалі ўвечары 27 верасня 2020 года, ён правёў трое сутак у нейкім «бараку ці катэджы». Увесь гэты час з ім «працавалі» супрацоўнікі КДБ, «вялі размовы», правяралі на паліграфе. Эдуард адмовіўся ад дачы паказанняў.

Пакуль Эдуард незаконна ўтрымліваецца ў турме, ягоная жонка Вікторыя нарадзіла дачку Эмілію, якая ні разу яшчэ не бачыла бацьку ў сваім жыцці.

Сума, якую неабходна сабраць на падтрымку сям'і — €4400

Якая сума неабходна?

4400€ – Семейные расходы.

:
€ 5 255
Збор завершаны. Сабрана: € 5 255