Мой пазыўны Янот, я — беларус, дабраахвотнік.
У 2020 годзе я ўдзельнічаў у пратэстах супраць дыктатуры ў Беларусі. З-за пагрозы пераследу мне давялося з’ехаць з роднай краіны. Вясной 2021 года я пераехаў у Вялікабрытанію па працоўнай візе. Але, калі пачалася поўнамаштабная вайна Расіі супраць Украіны, я зразумеў: не магу заставацца ўбаку.
У траўні 2022 года я падаў заяву ў мабілізацыйны цэнтр у Варшаве і адправіўся ва Украіну.
Я прайшоў навучанне ў Палку імя Кастуся Каліноўскага, затым служыў у батальёне «Волат» у складзе снайперскай групы.
4 кастрычніка 2022 года, падчас штурму расійскіх пазіцый у Запарожскай вобласці, я атрымаў цяжкае раненне: аскепак прабіў сцягно. Пасля доўгага лячэння і рэабілітацыі я аднавіў сілы і стаў малодшым інструктарам у навучальным цэнтры Палка. Аднак маё імкненне зноў трапіць у баявое падраздзяленне не згасла. Пасля падрыхтоўкі і сумоўя мяне прынялі ў элітнае падраздзяленне — спецгрупу Grec Company Group, а затым — у 1 эскадрон Замежнага легіёна.
Цяпер я працягваю выконваць баявыя задачы на адным з самых гарачых участках фронту ў Запарожскай вобласці. Нядаўна, падчас абстрэлу нашага падраздзялення, у выніку траплення FPV-дрона мая экіпіроўка (бронепліты, шлем, навушнікі, разгрузная сістэма) была знішчана. Менавіта гэтая экіпіроўка выратавала мне жыццё. На жаль, не ўсім маім пабрацімам пашанцавала: у тым баі загінуў наш сябар і Герой Украіны з пазыўным «КРУК».
Цяпер мне тэрмінова неабходна аднавіць снаражэнне, каб заставацца ў страі і працягваць абараняць Украіну.
Буду бясконца ўдзячны за любую дапамогу.
Сума збору
€1845
€500 – тактычны шлем
€790 – бронепліты
€285 – тактычныя навушнікі
€70 – разгрузная сістэма
€200 – ахоўныя пакеты