Беларускі валанцёр ва Украіне просіць аб падтрымцы ў цяжкі момант, каб выбрацца з фінансавай ямы

  • Гісторыя

Гомельскі актывіст хаваўся ў лесе ад арышту, аказаўся ў cлавацкай турме за прынцыповую пазіцыю, выйшаў на волю, атрымаў абарону і вярнуўся ва Украіну, каб аднавіць сваю праваабарончую і валанцёрскую дзейнасць. Яму вельмі патрэбна базавая падтрымка на першы час.

Мяне клічуць Дзмітрый Лукомскі. Актывізм і праваабарончая дзейнасць – маё жыццёвае крэда, бо я не магу спакойна назіраць за несправядлівасцю. У 2019 годзе я стаў назіральнікам на парламенцкіх выбарах, дзе фіксаваў фальсіфікацыю з боку выбарчай камісіі, а вясной 2020-га – актывістам руху «Краіна для жыцця» ў Гомелі, а пасля арышту Сяргея Ціханоўскага і сваіх першых 15 сутак арышту – сябрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханаўскай. Праводзіў пікеты, працаваў з валанцёрамі, ездзіў па раёнах. Калі пачаліся пераследы актывістаў, некалькі тыдняў мы з жонкай хаваліся: жылі ў лесе, перабіраліся з месца на месца. Але ў выніку пасля працяглага вышуку і пераследу, мяне затрымалі і жорстка збілі ў Цэнтральным РАУС Гомеля. Агулам за час прэзідэнцкай кампаніі 2020 года і пратэстаў я правёў 40 содняў у ізалятары часовага ўтрымання, з іх 11 у карцэры. Увосень 2020-га, праз пагрозу крымінальнага пераследу, мне прыйшлося пакінуць Беларусь. Такім чынам я апынуўся ва Украіне.

Там я пачаў удзяляць шмат часу навучанню і стажыроўкам у праваабарончай сферы, працаваў і быў валанцёрам у некалькіх НДА. Першыя дні поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну сустрэў у Дняпры, удзельнічаў у падрыхтоўцы да абароны і грамадзянскага супраціву. Пасьля пераехаў у Львоў дзе разам з ДА «Освітній Дім прав Людини – Чернігів» запусьціў шэлтэр-пункт незломнасьці «Львівський Хаб». За два гады працы мы дапамаглі сотням людзей, сярод іх было шмат беларусаў.

У жніўні 2024 года праз цяжкасці з афармленнем дакументаў, мы з жонкай пакінулі Украіну і прыехалі ў Славакію, дзе падаліся на міжнародную абарону. У лагеры для бежанцаў была вялікая колькасць парушэнняў з боку міграцыйнай службы і жудасныя ўмовы, прыйшлося адстойваць свае правы. У кастрычніку 2024 года мяне затрымала паліцыя па ілжывых абвінавачаннях і накіравала ў дэпартацыйную турму ў горадзе Сечаўцы. Было няпроста, узнікла рызыка дэпартацыі, але з дапамогай юрыстаў і СМІ дамогся справядлівасці, і праз амаль два месяцы зняволення выйшаў на волю.

18 лютага 2025 года нам з жонкай далі міжнародную абарону ў Славакіі. Перажыты стрэс абвастрыў посттраўматычнае расстройства, атрыманае мною яшчэ ў 2020 годзе. Пачалася дэпрэсія… Прыйшлося звяртацца да псіхіятра і псіхолага, праходзіць медыкаментознае лячэнне і назіранне, самастойна спраўляцца было ўжо цяжка. Некалькі месяцаў пайшло на аднаўленне і адаптацыю, атрыманне ўсіх неабходных дакументаў. Увесь гэты час я жыў на інтэграцыйную дапамогу для асоб з абаронай, рэшткі зберажэнняў і даход ад падпрацоўкі.

Восенню 2025 года я вырашыў вярнуцца ва Украіну, таму што хачу працягваць валанцёрскую і праваабарончую працу там, дзе мой досвед будзе максімальна карысным і запатрабаваным. Да нядаўняга часу я спраўляўся з цяжкасцямі, але апынуўся ў фінансавай яме праз адсутнасць стабільнай працы. Цяпер трэба закрыць базавыя патрэбы на першы час: пражыванне, харчаванне, сувязь і транспарт – каб эфектыўна і хутка ўключыцца ў працу. Я сам дапамог сотням людзей, але цяпер дапамога патрэбная мне, і я прашу вас аб падтрымцы і салідарнасці, таму што ведаю – гэта не пустыя словы.

Сума збору
€1500

€900 – пражыванне (пакой/дэпазіт/камунальныя на стартавы перыяд)
€400 – харчаванне і базавая гігіена
€200 – сувязь і транспарт

Сабрана:
€ 15 з 1 500