«Калі ласка, дапамажыце мне яго выратаваць!» – бацька просіць дапамогі для сына

  • Гісторыя

22-гадовы Якаў знаходзіцца ў коме пасля спробы суіцыду. Яго бацька, беларускі актывіст і валанцёр, просіць дапамагчы даць сыну шанец на жыццё.

Мяне завуць Дзмітрый Кудзялевіч. Я – сябра Стачкама ААТ «Беларускалій». У 2020 годзе пасля арышту мне давялося бегчы з краіны. Пасля пачатку вайны ва Украіне я стаў валанцёрам фонду «Democracy Angels» і дапамагаў украінскім дзецям.

У мяне ёсць сын Якаў. Яму 22 гады. Разумны, інтэлігентны чалавек, які вельмі тонка адчувае свет. Ён захапляецца гісторыяй сярэднявечнай Еўропы, любіць вучыцца і заўсёды стараўся дапамагаць іншым. Разам са мной ён таксама валанцёрыў у «Democracy Angels», дапамагаючы людзям, якія ўцякалі ад вайны.

Але два тыдні таму з Якавам здарылася трагедыя: яго знайшлі непрытомным. У крыві выявілі вялікую колькасць моцнадзейных прэпаратаў. Хутчэй за ўсё, мой сын спрабаваў сысці з жыцця.

Гэтаму папярэднічалі цяжкія падзеі: адлічэнне з універсітэта пасля няўдалых спроб пераздаць іспыт, балючы разрыў першых сур'ёзных адносін і, нарэшце, адмова ў міжнароднай абароне ў Чэхіі. Не маючы ні маральных сіл, ні сродкаў для апеляцыі, ён вырашыў для сябе, што іншага выйсця няма…

Эмацыйнае і псіхалагічнае выгаранне, разбурэнне планаў, адсутнасць стабільнасці, барацьба з пастаяннымі знешнімі пагрозамі, страх за сям'ю і ўласнае жыццё і прывялі яго ў востры стан адчаю і безвыходнасці.

Больш за два тыдні мой сын у коме. Ён знаходзіцца ў рэанімацыі, падключаны да медыцынскіх апаратаў, якія дыхаюць за яго і падтрымліваюць яго жыццё. Апараты, лекі, пастаянны кантроль. Кожны дзень у рэанімацыі – гэта барацьба за жыццё майго сына. А затым – месяцы, а хутчэй за ўсё і гады рэабілітацыі. Дактары кажуць, што шанцы на поўнае аднаўленне невялікія. Кажуць, каб я маліўся. І я веру ў цуд. Я гатовы ісці па гэтым шляху да канца, рабіць усё, каб мой сын выжыў! Але адной веры зараз недастаткова.

Я прашу вас: дапамажыце майму сыну выжыць. Я ведаю, як гэта – падтрымліваць людзей у цяжкі момант. Я рабіў гэта шмат разоў. Але цяпер патрэбна дапамога майму сыну.

Калі ласка, дапамажыце мне яго выратаваць!

Сума збору
€6000

каля €3500 – тыдзень знаходжання ў рэанімацыі
каля €1000 – лекі і працэдуры, якія не пакрываюцца стандартным лячэннем
каля €800 – пражыванне побач з бальніцай і транспарт
каля €700 – тэрміновыя арганізацыйныя выдаткі (дакументы, пераклады, дадатковыя абследаванні)

Сабрана:
€ 205 з 6 000