Да жніўня 2020 года я проста жыў у Брэсце, працаваў у мастацкай коўцы. Была сям'я і рамяство, якім ганарыўся. Усё рабіў сам і не меў патрэбы ў дапамозе.
У верасні 2020 года я ўдзельнічаў у шэсці, якое пасля назвалі «справай карагодаў». Тады мяне затрымалі, але потым адпусцілі ў статуце падазраванага па арт. 342 КК РБ (удзел у масавых беспарадках). Праз паўгады мяне арыштавалі і 15 сакавіка 2021 года суд прыгаварыў мяне да года і васьмі месяцаў пазбаўлення волі ў ПК-15 у Магілёве.
Праз спагнанні я практычна не выходзіў са штрафнога ізалятара, а ў красавіку 2023 года атрымаў дадатковы тэрмін: яшчэ 5 месяцаў па арт. 411 КК РБ (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы). Так маё зняволенне расцягнулася на тры з паловай гады.
27 чэрвеня 2024 года я выйшаў з калоніі пад прэвентыўны нагляд, які неўзабаве тройчы «умудрыўся» парушыць: па просьбе інспектара выйшаў за дзверы кватэры ў неналежны час, спазніўся да ўчастковага і не паведаміў аб змене працы. Пасля гэтага інспектар наўпрост заявіў мне, што будзе новая крымінальная справа. Я зразумеў, што новы тэрмін не за гарамі і ў траўні 2024 года з'ехаў у Польшчу.
Турма мяне змяніла. Я выйшаў іншым чалавекам. Зламаць мой дух турэмшчыкам не ўдалося, але яны зламалі маё здароўе. Мне выдалілі селязёнку – па афіцыйнай версіі я «ўпаў». Па факце – збілі супрацоўнікі калоніі. З тых часоў я жыву з астматычным бранхітам, сталай задышкай, праблемамі з сэрцам і ціскам. Шэсць зубоў выпалі. Часам прачынаюся ад таго, што не магу ўдыхнуць. Некаторыя кажуць: «Адседзь свой тэрмін і жыві далей спакойна». Мой прыклад якраз аб тым, што ў Беларусі гэта немагчыма.
Нягледзячы на праблемы са здароўем і цяжкасцямі ў самым пачатку, я спадзяваўся, што прыладжуся. Знайшлася праца, ёсць гуманітарная віза. Жыў як мог, але сутыкнуўся з тым, што здароўе слабее. Сіл усё менш, трываласці амаль няма. Дактароў не «цягну» па бюджэце: страхоўка ад працадаўцы не пакрывае патрэбнае мне лячэнне. Таму лекі па рэцэпце і за грошы. А выбіраць кожны месяц паміж прадуктамі і лячэннем
Гэта першы раз, калі я прашу аб дапамозе. Разумею, што да мужчын, якія просяць, стаўленне іншае, але мне сапраўды трэба аднавіцца, інакш не будзе шанцу ўстаць на ногі.
Калі вы можаце мне дапамагчы, дапамажыце, калі ласка. Для мяне гэта шанец вярнуцца да нармальнага жыцця. Дзякуй.
Сума збору
€2500
€1000 – арэнда жылля на 2 месяцы
€1000 – лячэнне астмы і абследавання
€250 – лекі
€250 – запас грошай на ўсялякі выпадак