Дзяніс Спірыдовіч быў вымушаны ўцякаць з Беларусі. Цяпер ён знаходзіцца ў Польшчы без права на працу і змагаецца за магчымасць уз'яднацца з мужам. Сродкі патрэбны на юрыдычнае суправаджэнне, афармленне дакументаў і базавыя выдаткі на жыццё падчас працэсу.
Маё імя – Дзяніс Спірыдовіч, я родам з Гродна, Беларусь. Ужо больш за 12 гадоў я знаходжуся ў адносінах з былым палітзняволеным Вадзімам Ермашуком. Заўсёды падтрымліваў свайго мужа – блогера і актывіста, які адкрыта выступаў і працягвае выступаць супраць дыктатуры і за правы ЛГБТК+ супольнасці.
Ад 2015 года я браў удзел ва ўсіх акцыях пратэсту ў Беларусі, і за гэта мы абодва неаднаразова траплялі пад пераслед беларускіх уладаў.
У Беларусі я жыў звычайным жыццём: працаваў, дапамагаў свайму партнёру ў ягонай актывісткай дзейнасці. Мы марылі аб нармальным жыцці без страху. Але замест гэтага сутыкнуліся з пастаяннымі пагрозамі, ператрусамі і арыштамі.
Маё жыццё рэзка змянілася пасля таго, як майму мужу Вадзіму прысудзілі да трох гадоў турмы па сфабрыкаваных палітычных абвінавачаннях. Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў яго палітвязнем. Пакуль ён знаходзіўся за кратамі, я заставаўся ў ягонай кватэры, якую неаднаразова абшуквалі сілавікі.
11 верасня 2024 года, неўзабаве пасля выхаду Вадзіма з калоніі, мяне затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу. Я падвергся гвалту і быў незаконна прыгавораны да 11 сутак арышту. Пасля вызвалення супраць мяне распачалі крымінальную справу за «ўдзел у экстрэмісцкай арганізацыі». У лістападзе 2024 года мяне вымусілі прайсці зневажальную судова-псіхіятрычную экспертызу толькі таму, што я адкрыты гей.
Гэтыя падзеі сталі кропкай невяртання: я зразумеў, што ў Беларусі ў мяне больш няма ні бяспекі, ні будучыні. У пачатку 2025 года мне ўдалося збегчы ў Літву.
Цяпер я знаходжуся ў Польшчы. Тут я спрабую пабудаваць жыццё з нуля – я прыехаў літаральна з адным заплечнікам. Усё неабходнае – тэлефон, камп’ютар, асабістыя рэчы – было канфіскавана падчас ператрусаў.
У мяне няма права на працу (бо я атрымаў абарону ў Літве), але я абавязаны заставацца ў Польшчы побач з мужам, які праходзіць лячэнне пасля перажытых рэпрэсій. Я падаваў заяву ў Літоўскую міграцыйную службу для дазволу на ўз'яднанне з мужам, але атрымаў адмову ад Рэспублікі Польшча. Нас чакае працяглы працэс абскарджання гэтага рашэння, які запатрабуе вялікіх намаганняў і сродкаў на юрыстаў.
Я вымушаны знаходзіцца ў Польшчы як госць, без права на працу, але побач з маім мужам. Гэта адзіная альтэрнатыва, інакш мы былі б вымушаны жыць на дзве краіны паасобку.
Кожны дзень для мяне – гэта барацьба за выжыванне і надзея на тое, што мы зможам уз'яднацца і пачаць новае жыццё без страху.
Я ніколі не думаў, што апынуся ў сітуацыі, калі давядзецца прасіць аб дапамозе ў людзей, якія нават не ведаюць мяне асабіста. Але сёння гэта адзіны спосаб прадоўжыць барацьбу за сваё жыццё і свабоду, захаваць сілы для падтрымкі мужа і пачаць усё спачатку.
Калі ласка, падтрымайце мяне ў гэты цяжкі момант. Нават невялікая дапамога набліжае мяне да новага жыцця.
Сума збору
€2850
€1500 – юрыдычнае суправаджэнне і падача апеляцыі па справе аб уз'яднанні сям'і
€450 – адміністрацыйныя і міграцыйныя працэдуры (натарыюс, пераклады, транспарт, афармленне дакументаў)
€900 – мінімальныя выдаткі на жыллё і харчаванне на час працэсу