«Нават у калоніі стаў чэмпіёнам». Былы член зборнай Беларусі па каратэ спрабуе выжыць у эміграцыі

  • Гісторыя

Былы спартсмен-каратыст Дзяніс адбыў чатыры гады калоніі за ўдзел у пратэстах. Уцякаючы ад новых дапытанняў, ён з’ехаў у Польшчу, дзе зараз чакае міжнародную абарону і не мае права афіцыйна працаваць. Дзянісу патрэбная дапамога на арэнду кватэры і ежу, пакуль афармляюцца дакументы.

Мяне завуць Дзяніс Марусевіч. Я з Брэста, у спорце з дзяцінства: пачынаў з акрабатыкі, потым прыйшоў у каратэ і рукапашны бой, выступаў за нацыянальную зборную, у 2019 годзе выйграў чэмпіянат СНД.

Да 2020 года я ніколі не займаўся палітыкай. Але 10 жніўня выйшаў у цэнтр Брэста разам з тысячамі людзей, бо не пагадзіўся з вынікамі выбараў. Праз месяц мяне затрымалі і асудзілі на чатыры гады калоніі за «масавыя беспарадкі».

Нават у калоніі я не кінуў спорт: удзельнічаў у турніры па боксе сярод зняволеных і стаў чэмпіёнам.

Заўвага BYSOL: паводле слоў мамы Дзяніса, якія ў студзені 2022 года апублікавала праваабарончая «Берасцейская вясна», турнір праходзіў у пяць этапаў, і Дзяніс выйграваў на кожным. За перамогі яму дазвалялі відэазванкі родным. Перад фіналам у калідорах калоніі віселі постэры фіналістаў, а іншыя зняволеныя падбадзёрвалі яго. У фінале ён перамог і атрымаў пояс чэмпіёна.

Улетку 2024 года я выйшаў на волю і спрабаваў жыць як раней. Пачаў праводзіць вулічныя трэніроўкі па боксе, збіраў хлопцаў. Але мяне зноў сталі выклікаць на допыты і складаць пратаколы: апынулася, што збірацца больш чым па два чалавекі нельга нават дзеля трэніроўкі. З маім мінулым гэта магло скончыцца новым тэрмінам, і я з’ехаў.

Цяпер я ў Польшчы, звярнуўся па міжнародную абарону. Пакуль рашэння няма, афіцыйна працаваць я не магу, а плаціць за жыллё і купляць ежу трэба ўжо зараз. Я не кідаю спорт: нядаўна выступаў за беларускі клуб «Волат», рыхтуюся да новых турніраў і шукаю, як зарабляць сваім досведам. Але пакуль не вырашана пытанне з дакументамі, спорт не прыносіць нават мінімальнага даходу.

Я не збіраюся здавацца. Але менавіта зараз мне патрэбная дапамога на самае неабходнае – жыллё і харчаванне, пакуль я чакаю рашэння па дакументах.

Сума збору
€2200

€1500 – арэнда жылля і камунальныя паслугі на 3 месяцы
€700 – асноўныя бытавыя выдаткі

Сабрана:
€ 0 з 2 200