Дапамога маці і дачцэ, якія пераехалі ў іншы горад праз пераслед

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Мяне завуць Анастасія і я грамадзянская актывістка. Да нядаўняга часу я жыла ў маленькім мястэчку. За сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю прайшла праз крымінальныя справы ў 2007, 2006 і 2011 гадах.

Доўгі час мяне жорстка пераследвалі так званыя ўлады. Праз ганенні і цкаванні я была вымушаная брацца за любую нізкааплатную падпрацоўку, маючы дыплом вышэйшай адукацыі. Мяне звольнілі пасля тэлефанавання зверху, прымусілі жыць ва ўмовах хатняй «хіміі», не праводзячы суду. Замест дапамогі з працаўладкаваннем — учынялі камісіі па УДВ. Нараджэнне дзіцяці, якога мне даводзіцца выхоўваць адной, не спыніла агрэсію. Так у чэрвені 2020 года мяне ў чарговы раз звольнілі з афіцыйнага месца працы па загадзе выканкама.

У верасні мяне звольнілі з неафіцыйнага месца за тое, што я збірала подпісы за адстаўку дэпутатаў ПП і МС. Увосені 2021 года мяне ўключылі ў базу дармаедаў і ў чарговы раз выклікалі ў камісію па працаўладкаванні, якая стала камісіяй УДВ, дзе я пачула пагрозы пазбавіць мяне бацькоўскіх правоў з-за грамадзянскай пазіцыі.

На працягу года я арганізоўвала грамадскія слуханні па экалагічных пытаннях і трымала на кантролі адукацыйны працэс у школах. У сувязі з тым, што родная бабуля майго дзіцяці прытрымліваецца лініі выканкама і неаднаразова атрымлівала такія ж пагрозы, мне давялося пакінуць родны горад.

На жаль, выехаць з краіны няма магчымасці праз праблемы з дакументамі. Цяпер мне трэба зняць кватэру. Пакуль вырашаецца пытанне з працаўладкаваннем, патрэбна дапамога на аплату жытла.

Якая сума патрэбна?

900 € — аплата жытла па дамове арэнды, камунальныя плацяжы, харчаванне і бытавыя выдаткі.

:
€ 902
Збор завершаны. Сабрана: € 902