Дапамога грамадзянскаму актывісту і рэлаканту, які нядаўна перажыў аперацыю

  • Гісторыя

У Беларусі я быў звольнены з працы і меў праблемы з міліцыяй за сваю грамадзянскую пазыцыю. Аднойчы я сказаў проста ў твар міліцыянтам фразу «Жыве Беларусь». Гэта было ў ліпені 2021 года, ў звычайнай абстаноўцы. Проста накіпела — вось і сказаў. Пасля гэтага мяне скруцілі і павезлі ў пастарунак. Адседзеў прыкладна суткі, пасля чаго на мяне склалі пратакол і, канешне, паведамілі пра затрыманне на месца працы. На працы папрасілі напісаць заяву аб звальненні па ўласным жаданні. У адваротным выпадку знайшлі б спосаб звольніць па артыкуле.

Пасля гэтых падзей я пераехаў у Польшчу па гуманітарнай візе. Пражываў і працаваў у горадзе Уроцлаў. Сёлета 27 студзеня  ў мяне здарылася анеўрызма (разнавіднасць інсульту). Іншымі словамі — кровазліццё ў мозг. Мне экстрана зрабілі аперацыю, пасля чаго я ляжаў у рэанімацыі і звычайнай палаце. Цяпер мяне выпісалі, але прыкладна праз месяц (у сярэдзіне сакавіка) трэба яшчэ адна аперацыя. З хостэла хочуць выгнаць. Працаваць строга забаранілі да перыяду наступнай аперацыі. Сказалі, што мінімум 2 месяцы працаваць нельга. Цяпер задаюся пытаннем, што рабіць далей. Грошай на пражыванне няма. Вяртацца ў Беларусь вельмі небяспечна. Мне б хацелася папрасіць аб дапамозе ў гэты нявызначаны перыяд. Я буду ўдзячны кожнаму, хто не пройдзе побач.

Якая сума неабходна?

620 € — пражыванне і харчаванне ў хостэле за 2 месяцы.

:
€ 634
Збор завершаны. Сабрана: € 634