Дапамога жонцы актывіста, якая адна выхоўвае дваіх дзяцей

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Майму мужу пагражае 3 гады калоніі за знойдзеныя ў ягоным тэлефоне відэа з акцыяў пратэсту, у якіх ён браў удзел. Пасля таго, як яго забралі, я засталася адна з двума дзецьмі.

У 2018 годзе ў нас з Антонам (імя з меркаванняў бяспекі змененае, Фонд BYSOL мае ўсе ідэнтыфікацыйныя дакументы) нарадзілася дзяўчынка з сіндромам Даўна. Гэты дыягназ стаў для нас нечаканасцю, бо падчас цяжарнасці лекары казалі, што ўсё добра. Я не ведаю, што б я рабіла, калі б не муж, які дапамог мне даць рады з шокам і быў падтрымкай і апорай.

Паўтара гады таму мы вырашыліся на яшчэ адно дзіця. Падчас другой цяжарнасці нам рэкамендавалі зрабіць амніацэнтэз — гэта працэдура, калі з дапамогай тонкай іголкі бярэцца крыху каляплодных водаў для даследавання, каб загадзя ведаць аб магчымай генетычнай хваробе. Аднак падчас працэдуры нам занеслі інфекцыю, і другая дачка нарадзілася неданошанай.

Месяц мы правялі на апараце ШВЛ (штучнай вентыляцыі лёгкіх) і яшчэ два ляжалі ў шпіталі. Але дзяўчынку выхадзілі. Аднак, калі ёй не займацца, то яна можа адстаць у развіцці.

Муж увесь гэты час мне вельмі дапамагаў — ён вазіў дзяцей на заняткі, быў побач і забяспечваў тыл. Але пасля таго, як яго забралі, я засталася адна.

Мне патрэбная дапамога, каб забяспечыць дзяўчынкам годны дагляд і аплаціць ім патрэбныя развівальныя і рэабілітацыйныя заняткі.
Дзякуй загадзя за падтрымку!

Сума збору:

€3000

€1500 – заняткі ў лагапеда і нейракарэктара для старэйшай дачкі
€1500 – развівальныя і рэабілітацыйныя заняткі для малодшай дачкі

:
€ 3 487
Збор завершаны. Сабрана: € 3 487