Дапамога беларускаму добраахвотніку з пазыўным “Тыгр”

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Добры дзень!

Мяне завуць “Тыгр”. Вядома ж, гэта не імя, а пазыўны. Нядаўна я вярнуўся з Украіны і хачу расказаць вам сваю гісторыю. А таксама папрасіць аб дапамозе.

Да выбараў у 2020 годзе я быў актывістам і падтрымліваў Святлану Ціханоўскую. А падчас гвалту, які ўчынілі сілавікі 9-11 жніўня, я выходзіў на вуліцы і ўдзельнічаў у мірных пратэстах. Мяне тады затрымалі — была аблава каля Чырвонага касцёла — і адправілі на некалькі дзён у СІЗА. На шчасце, мяне асабліва не білі, але ўражанні засталіся так сабе.

Калі вулічная актыўнасць стала спадаць, я вырашыў не рызыкаваць і з'ехаў з Беларусі, бо баяўся, што шмат дзе засвяціўся. Акрамя таго, я баяўся, што мяне затрымаюць за маю актыўнасць да выбараў. Спачатку я выехаў ува Ўкраіну, а там падаўся на польскую візу і праз нейкі час апынуўся ў новай для сябе краіне, дзе трэба было будаваць жыццё нанава – вучыць мову, шукаць працу, сацыялізавацца.

Калі пачалася поўнамаштабная вайна ўва Ўкраіне, я не мог застацца ўбаку. Таму я вырашыў стаць добраахвотнікам. Мая служба праходзіла ў Палку Каліноўскага і ў Беларускім добраахвотніцкім корпусе. Я быў FPV пілотам, але некалькі разоў хадзіў у выведку і ўдзельнічаў у некалькіх штурмах.

У верасні 2023 года я адчуў, што мой час прыйшоў. Таму я завяршыў службу і вярнуўся ў Польшчу. Тут я зразумеў, наколькі вайна мяне выматала. І цяпер мне трэба прайсці рэабілітацыю і зноў знайсці сябе ў жыцці.

Вашая падтрымка вельмі важная для мяне. Я хачу пайсці да тэрапеўта, які дапаможа мне аднавіцца, завяршыць неабходныя абследаванні і ўладкаваць свой побыт.

Буду ўдзячны за любую падтрымку!

Сума збору:

€2000

€1000 – 20 сеансаў у тэрапеўта
€500 – медыцынскае абследаванне
€500 – прадметы побыту

:
€ 2 050
Збор завершаны. Сабрана: € 2 050