У падтрымку сям'і звольненага лекара-неўролага Руслана Бадамшына

  • Гісторыя

Урача функцыянальнай дыягностыкі Руслана Бадамшына звольнілі з РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі. Прычынай для звальнення паслужыла тое, што 8 красавіка пасля выхаду з Жодзінскага СІЗА пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту доктар прыйшоў на працу ў Мінску на дзве гадзіны пазней.

Са жніўня 2020 года Бадамшына затрымлівалі ўжо пяць разоў, ён правёў пад арыштам 63 дні. Апошні раз яго затрымалі 24 сакавіка, калі ён выйшаў з дому на працу і далі 15 сутак за хуліганства: нібыта ён мацюкаўся і размахваў рукамі ў пад'ездзе. Пасля выхаду з СІЗА ён спазніўся на працу на 2 гадзіны з — што і прычынілася звальнення. У Руслана ёсць сям'я: жонка-доктар і дзве маленькія дачкі.

Якая сума неабходна?

2000 еўра -Сабраныя сродкі будуць накіраваны на падтрымку сям'і.

:
€ 1 744
Збор завершаны. Сабрана: € 1 744