Дапамога ў аплаце паслуг адваката для Мікалая Аўтуховіча

  • Гісторыя

Дарагія сябры, беларусы і ўсе тыя людзі, для каго барацьба за жыццё і свабоду чалавека — не пусты гук, але справа годнасці і сумлення! Мы звяртаемся да вас па дапамогу.

Дапамога неабходная годнаму і сумленнаму патрыёту Беларусі — Мікалаю Аўтуховічу.
http://bit.ly/3uvoMNT Мікалай Аўтуховіч — беларускі вязень сумлення і асабісты вораг дыктатара Лукашэнкі. Зусім хутка, прыблізна праз месяц-паўтара, пачнуцца судовыя паседжанні па справе Мікалая. Мікалая Аўтуховіча абвінавачваюць у падрыхтоўцы актаў тэрарызму. Грунтуючыся на заканадаўстве дыктатарскага рэжыму ў Беларусі, абвінавачанаму можа пагражаць найвышэйшая мера пакарання. Даверу да справядлівага судовага працэсу ў Беларусі, на жаль, няма. Пагроза не толькі свабодзе, але і жыццю Мікалая — вельмі рэальная.

Адвакат, сябры і паплечнікі Мікалая спрабуюць скарыстаць усе магчымасці, каб пазбегнуць найбольш трагічнага сыходу справы беларускага патрыёта. Цяперашні адвакат — кваліфікаваны і надзейны спецыяліст — працуе з Мікалаем з дня яго затрымання, аднак ён пражывае ў Менску. Узнікла неабходнасць падключыць яшчэ аднаго адваката з Горадні для таго, каб абараніць Мікалая на судзе. Сябры Мікалая знайшлі прыдатнага прафесіянала, які пагадзіўся ўзяцца за гэтую справу. Ва ўмовах сённяшняй рэальнасці ў Беларусі — гэта вельмі складана і небяспечна, аднак мы павінны выкарыстоўваць любую магчымасць, каб дапамагчы Мікалаю.

Паслугі адваката, як вядома, платныя, а ў дадзенай судовай справе яшчэ і дарагія. Да гэтага часу мы, з дапамогай сяброў, спраўляліся самі, але цяпер мы вымушаныя звярнуцца па дапамогу ў зборы сродкаў на аплату абароны Мікалая Аўтуховіча ў судзе. Няма гарантыяў, але ёсць шанец. Шанец каштуе 20 000 бел.руб., або больш за 6500 еўра. Дапамажыце нам скарыстаць гэты шанец на выратаванне жыцця годнага беларуса.

Свабоду Мікалаю Аўтуховічу! Свабоду палітвязням Беларусі! Жыве Беларусь!

Якая сума неабходна?

7150 € — аплата паслуг адваката, камісійныя выплаты і выдаткі на пералічэнне сродкаў.

:
€ 2 927
Збор завершаны. Сабрана: € 2 927