Беларуска прайшла ператрусы, допыты, эвакуацыю BYSOL з дзецьмі з Беларусі і здолела ўратавацца ў Польшчы. Здавалася, усё самае страшнае засталося ў мінулым, яе сям'я пачала выбудоўваць жыццё на новым месцы, як прыйшла яшчэ адна бяда.
Дарагія сябры. Звяртаюся да вас па дапамогу ананімна, бо частка маёй сям'і ў Беларусі знаходзіцца пад крымінальным пераследам.
У 2020 годзе я працавала журналістам «Белсат», і падчас здымак падзеяў тых дзён я была затрыманая. У той перыяд я ўжо была цяжарная, і затрыманне і допыты адбіліся на маім стане. Амаль усю цяжарнасць я праляжала ў бальніцы праз ускладнення на фоне стрэсу, што мяне тады выратавала ад арышту і вялікага турэмнага тэрміну.
Пасля родаў я працягвала працаваць журналістам, але дыстанцыйна, дапамагала з адпраўкай палітвязням бандэроляў (у мяне атрымалася адправіць больш за 130). У 2024 годзе мною заняліся шчыльна. Спачатку выклікалі на допыты ў сувязі з актывізмам блізкага сваяка. Пасля паказвалі, што ведаюць, дзе я працую. Праз некаторы час мяне запрасілі на размову наконт супрацоўніцтва з экстрэмісцкімі арганізацыямі. У мяне атрымалася адцягнуць спатканне са следчым на некалькі дзён. Я адразу ж выйшла на сувязь з камандай эвакуацыі BYSOL і цягам двух дзён мяне эвакуіравалі з Беларусі з двума дзецьмі, адным заплечнікам і ноўтбукам.
Я прайшла ператрусы, допыты, эвакуацыю з Беларусі і ўратавалася ў Польшчы. Здавалася, усё самае страшнае засталося ў мінулым і я з усім спраўлюся. Мы атрымалі статус бежанцаў, прыехаў муж і толькі мы пачалі выбудоўваць нанава жыццё на новым месцы, як прыйшла яшчэ адна бяда.
Тут у Польшчы ў майго чатырохгадовага сына, які мае парок сэрца, дыягнаставалі яшчэ аўтызм і затрымку маўлення. Сыну прызначылі рэабілітацыю з паметкай «тэрмінова» (усе дакументы, якія пацвярджаюць, ёсць у BYSOL).
Праз тое, што я не працую на дадзены момант (маю перадачу закрылі, а маленькага сына няма на каго пакінуць), мы жывём толькі на заробак мужа. Гэтага ледзь хапае на арэнду жылля і прадукты. У мяне ёсць яшчэ старэйшая дачка, якая пайшла ў школу і гэта таксама патрабуе дадатковых выдаткаў.
Неадкладна патрэбную рэабілітацыю сына, якая дае вялікі шанс яму на паляпшэнне стану, мы самі не пацягнем. Гэта вельмі дарагое мерапрыемства, якое складаецца з заняткаў з трыма рознымі спецыялістамі. І дапамога дзіцяці патрэбна ўжо зараз ці, як сказаў псіхіятр, «учора».
Нам вельмі цяжка і маральна, і фінансава. Калі ласка, дапамажыце нам вытрымаць гэты ўдар.
Наша сям'я мае надзею толькі на беларускую салідарнасць!
Сума збору
€1144 (курс доўжыцца 8 тыдняў, €143 еўра ў тыдзень за заняткі)