Фінансавая дапамога былому палітвязню

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

У 2020 годзе я ўдзельнічаў у «партызанскіх» акцыях і расклейваў плакаты на вуліцах свайго горада, якія распавядаюць аб гвалце і несправядлівасці ў краіне. Мяне затрымалі і асудзілі на 3 гады калоніі агульнага рэжыму па артыкуле 368 КК РБ (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) [BYSOL мае ўсе пацвярджальныя дакументы].

Нядаўна я выйшаў на волю, адседзеўшы ўвесь тэрмін. З працы мяне, натуральна, звольнілі, а новую знайсці вельмі складана, бо працадаўцы баяцца звязвацца з былым палітвязнем.

Пакуль я знаходзіўся ў калоніі, мне працягвалі прыходзіць рахункі за камунальныя паслугі. Таксама набегла пяня. Агулам сёння мой доўг складае 5400 беларускіх рублёў. Частка грошай у мяне свае, частку пазычылі сябры. Але гэтага нядосыць.

Прашу вас дапамагчы мне разабрацца з гэтым грузам, каб мне было прасцей адаптавацца да новага жыцця са статусам былога палітвязня.

Сума збору:

€1000

Столькі мне бракуе, каб пагасіць запазычанасць

:
€ 575
Збор завершаны. Сабрана: € 575