Страшны сон любога эмігранта: у Андрэя Квашэвіча скралі ўсе дакументы і наяўныя грошы

  • Гісторыя

Падчас падарожжа з Вільні ў Берлін на канферэнцыю Андрэя Квашэвіча абрабаваў сусед па аўтобусе, скраўшы ягоныя рэчы, разам з грашыма і дакументамі. 

Дзень добры. Мяне завуць Андрэй Квашэвіч. У верасні са мной здарылася бяда, страшны сон любога эмігранта. У межах сваёй дзейнасці я накіроўваўся з Вільні ў Берлін на канферэнцыю на аўтобусе. У Познані на прыпынку злодзей, які ехаў са мной побач, скраў усе мае рэчы. У тым ліку і дакументы: пашпарт, пасведчанне кіроўцы, від на жыхарства, трэвэл, банкаўскія карткі, планшэт і ўсе наяўныя грошы. 

Я заўважыў крадзеж праз хвіліну, як аўтобус ад’ехаў. Людзі ў аўтобусе пацвердзілі, што мае рэчы схапіў сусед і збег. У стане надзвычайнага стрэсу я выйшаў з аўтобуса і выклікаў паліцыю, бо на шчасце тэлефон застаўся ў кішэні. Дзякуючы падтрымцы Аляксея Лявончыка, Віктара Баранава і беларускай арганізацыі «Ліхтар» у Познані, я паеў і знайшоў месца, дзе пераночыць. 

Праз доўгія бюракратычныя працэдуры толькі на наступны дзень я атрымаў нейкую паперку, і з ёй даехаў да Берліна, бо мой удзел у канферэнцыі быў запланаваны і аплачаны. Дзякуй богу, атрымалася вярнуцца і назад у Вільню.  

У Вільні я апынуўся ў 2021 годзе, калі быў вымушаны пакінуць Беларусь праз пагрозу арышту з нагоды актыўнай падтрымкі дзеянняў літоўскіх ды польскіх уладаў па абароне сваёй мяжы падчас міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю. У Літве атрымаў палітычны прытулак і знаходжуся пад абаронай літоўскай дзяржавы. У мірныя часы працаваў прадзюсарам, з’яўляюся заслужаным дзеячам эстраднага мастацтва Украіны, беларускім грамадскім дзеячам, сябрам і менеджарам Таварыства беларускай культуры ў Вільні.

Пасля гэтага здарэння са мной у Познані, я застаўся без усіх сваіх зберажэнняў, якія былі ў мяне з сабой у той злашчасны дзень. Трэба крок па кроку аднаўляць усе свае дакументы і на нешта жыць, пакуль гэта будзе доўжыцца нейкі час. 

Я ў адчайнай фінансавай сітуацыі і звяртаюся па дапамогу, бо разлічваць мне ў бліжэйшы час няма на што.  

Сума збору
€2000

€600 – плацёж за кватэру і камунальныя
€600 – харчаванне, скрадзеныя рэчы (пакуль не атрымаю зарплату)
€400 – аднаўленне дакументаў
€400 – скрадзены планшэт (гэта мой працоўны інструмэнт)

Сабрана:
€ 0 з 2 000