Праваслаўны святар і заснавальнік «Хрысціянскай Візіі» Аляксандр Шрамко звяртаецца па падтрымку для свайго шасцігадовага ўнука Мацвея, у якога цяжкая форма аўтызму.
Добры дзень!
Мяне клічуць Аляксандр Шрамко, я – праваслаўны святар і сузаснавальнік грамадскай арганізацыі «Хрысціянская Візія», якая аб'ядноўвае беларускіх хрысціян розных канфесій для абароны правоў чалавека, годнасці і свабоды ва ўмовах палітычнага крызісу і вайны. Амаль усе навіны пра рэлігію, якія выходзяць у беларускіх незалежных СМІ, спасылаюцца на нас як на крыніцу – і гэта тое, чым мы па-сапраўднаму ганарымся.
Але сёння я звяртаюся да вас не як грамадскі дзеяч, а як чалавек, якому патрэбна дапамога.
За ўдзел у пратэстах 2020 года я быў вымушаны з'ехаць з Беларусі і зараз жыву ў Вільні разам з дачкой, зяцем і ўнукам. Майго ўнука клічуць Мацвей, яму 6 гадоў. У яго цяжкая форма аўтызму, і яму жыццёва неабходна пастаянная падтрымліваючая тэрапія.
– сэнсарная інтэграцыя 2 разы на тыдзень (€50 за занятак),
– лагапед 1 раз у тыдзень (€45),
– у бліжэйшых планах – басейн для рэабілітацыі.
Усяго нашыя выдаткі складаюць прыкладна €600-700 штомесяц – сума, якая для нашай сям'і зараз занадта цяжкая.
Хоць унуку ў Літве афіцыйна вызначана цяжкая ступень інваліднасці (1-я група), праз тое, што наш від на жыхарства пакуль часовы, на нас не распаўсюджваюцца дзяржаўныя выплаты і кампенсацыі. Прыкладна праз год-паўтара бацькі атрымаюць пастаянны ВНЖ, і тады з'явіцца магчымасць аформіць падтрымку ад дзяржавы. Але да гэтага моманту нам трэба неяк пратрымацца.
Калі ў вас ёсць магчымасць падтрымаць нас – фінансава, рэпостам ці добрым словам – мы будзем вельмі ўдзячныя. Любая дапамога зараз мае значэнне.
Дзякуй вам!
Сума збору
€4500
Гэтай сумы нам хопіць на паўгады рэгулярнай тэрапіі для Мацвея – гэта палова тэрміну да моманту, калі мы зможам аформіць пастаянны від на жыхарства і разлічваць на дзяржаўную кампенсацыю. А за гэты час мы нешта абавязкова прыдумаем, каб пратрымацца яшчэ столькі ж. Дзякуй яшчэ раз!
