«Я стараюся не падаць духам». Аляксандр просіць дапамогі каб пачаць сваю справу пасля эвакуацыі ў Літву

  • Гісторыя

Аляксандр, бацька шасцярых дзяцей, экалагічны актывіст і таленавіты пячнік з вялікім досведам, быў эвакуіраваны пасля трох з паловай гадоў зняволення. Яму патрэбна дапамога, каб пачаць сваю пячное рамесніцтва нанова ў Літве.

Маё імя – Аляксандр. Пасля трох з паловай гадоў зняволення дзякуючы эвакуацыі BYSOL я апынуўся ў бяспечнай Літве. Мне ўдалося выратавацца, і зараз мая задача – выжыць і дапамагчы сям'і. Сам я стараюся не падаць духам. У мяне шасцёра дзяцей, двое з якіх маюць інваліднасць. Я заўсёды разлічваў толькі на сябе, а гады турмы яшчэ больш загартавалі мяне. Але зараз, эвакуіраваўшыся ў Літву, я вымушаны звярнуцца па дапамогу.

Па спецыяльнасці я – пячнік. Дваццаць гадоў таму маё хобі стала прафесіяй. Дасягнуўшы майстэрства ў сваёй справе, я арганізоўваў канферэнцыі па абмене досведам сярод майстроў, удзельнічаў у стварэнні навучальных праграм для маладых спецыялістаў і з'яўляўся заснавальнікам тэматычнага інфармацыйнага партала «Беларускі пячны цэнтр». Разам з дзецьмі мы стварылі моладзевую ініцыятыву «Экалагічны дэсант Беларусі», у рамках якой павышалі экалагічную свядомасць маладога пакалення, удзельнічалі ў акцыях па прыбіранню смецця на лясных азёрах не толькі нашай краіны, але і ва Украіне, Расіі, Сярэдняй Азіі і розных рэгіёнах Каўказа.

У снежні 2021 года ў нашу кватэру ўварваліся людзі ў масках, зрабілі пагром, напалохалі дзяцей і павезлі мяне ў ГУБАЗіК. З гэтага моманту пачалася чорная паласа для мяне і маёй сям'і, якая доўжылася тры с паловай гады. Свой тэрмін я адбываў з цяжкасцямі, бо мне было складана хаваць сваё стаўленне да людзей, якія захапілі ўладу ў нашай краіне. Галадоўкі, ШІЗА, ПКТ суправаджалі мяне ўвесь гэты перыяд.

За месяц да вызвалення мне паабяцалі, што на мяне будзе заведзена новая крымінальная справа па арт. 130 і 361 КК за распальванне варожасці і «данаты». У маёй кватэры зноў правялі ператрус і забралі ўсе дакументы і многія асабістыя рэчы, паведаміўшы родным, што мяне чакае новы тэрмін. Але па нейкай прычыне мяне ўсё ж выпусцілі. У дзень вызвалення з мяне ўзялі падпіску аб нявыездзе, прызначылі прэвентыўны нагляд на 2 гады і паабяцалі, што ў бліжэйшы час мной «зоймуцца». Перад вызваленнем мяне збілі, парэзалі маё адзенне і ў такім выглядзе вывелі за вароты. Не дачакаўшыся выканання пагроз, з дапамогай каманды эвакуацыі BYSOL я пакінуў Беларусь адразу пасля вызвалення.

Упэўнены, што і ў Літве маё рамяство не пакіне мяне без працы. Каб пачаць працаваць тут, мне трэба набыць інструмент, прайсці тэарэтычныя і практычныя курсы павышэння кваліфікацыі і атрымаць дазвол на гэты від дзейнасці. Таксама для працы спатрэбіцца старэнькі працоўны аўтамабіль і вадзіцельскія правы, бо пад час ператрусу ў Мінску ў мяне канфіскавалі ўсе дакументы.

Я веру, што ўсе праблемы можна пераадолець, і вельмі спадзяюся на падтрымку і салідарнасць беларусаў!

Сума збору
€5000

€1500 – інструмент печніка
€700 – курсы кіравання катэгорыі B
€1000 – практычныя курсы мантажу кафляных абліцовак
€700 – тэарэтычны курс з выдачай дазволу
€1100 – працоўны універсал Фольксваген Пасат B3

Сабрана:
€ 83 з 5 000