Дапамога дзяўчыне, якая патрапіла ў ДТЗ пры экстранай рэлакацыі

  • Гісторыя

Раней я жыла ў Мінску ў цэнтры горада, і многія відэа падзеяў жніўня і восені 2020 года, якія вы маглі бачыць у тэлеграм каналах, былі знятыя з майго балкона. 9-11 жніўня, калі ва ўсёй краіне не было інтэрнэту, я радавалася што паспела ўсталяваць проксі, у мяне быў інтэрнэт і я магла аператыўна адсылаць патрэбную інфармацыю аб перамяшчэнні сілавікоў тым людзям, якія ў ёй мелі патрэбу. Тады я і не думала, што гэтая сувязь з адміністратарамі тэлеграм-каналаў «гукнецца» мне амаль праз год…

Усю восень я старалася актыўна ўдзельнічаць у жаночых і агульных маршах, а калі не магла (я адна гадую дзіця), то старалася дапамагаць іншымі спосабамі — удзельнічала ў мерапрыемствах нашага раёна, арганізацыі сходаў, распаўсюджванні ўлётак, налепак і да т.п. І працягвала падтрымліваць перапіску з адміністратарам аднаго папулярнага тэлеграм-канала, адсылала ўсю даступную мне інфармацыю — да таго моманту, пакуль не зразумела, што мне з яго акаўнта адказвае ўжо хтосьці іншы… Я выдаліла перапіску, але вядома ўжо было позна.

14 ліпеня, раніцай мне патэлефанавала мая мама. Яна сказала: «у цябе мала часу, яны хутка будуць у цябе».

У яе толькі што адбыўся ператрус, супрацоўнікі шукалі мяне, паколькі я прапісаная там. Мама была ў шокавым стане, яны заспелі яе знянацку раніцай, не дазволілі застацца адной у пакоі, каб апрануцца, абшукалі рэчы, «жартавалі», што могуць, калі захочуць, падкінуць наркотыкі… Яна з цяжкасцю казала з-за стрэсу, але сказала, што яны ведаюць і пра мае «шпацыры» увосень, і пра «сувязі з экстрэмістамі». Я зразумела, што ў мяне амаль няма часу, бо нашы дамы знаходзяцца недалёка. На збор заплечніка ў мяне сышла гадзіна — наўтбук, дакументы і нейкія рэчы. На шчасце маё дзіця было ў лагеры і не адчуў гэтага стрэсу, так што я паспела хутка пакінуць пустую кватэру. Тым жа вечарам я змагла з'ехаць з краіны дзякуючы дапамозе неабыякавых людзей.

Па дарозе да мяжы з Украінай я і мае спадарожнікі патрапілі ў вельмі сур'ёзнае ДТЗ. Гісторыю сям'і, з якой мы ехалі разам, вы можаце знайсьці тут.

Усе мы былі прышпілены рамянямі бяспекі, але атрымалі сур'ёзныя траўмы. У мяне пераломы 7 рэбраў і ўдары, тыдзень я правяла ў бальніцы хуткай дапамогі Кіева. Цяпер прайшло ўжо тры тыдні, але я ўсё яшчэ адчуваю востры боль пры рухах, мне прапісаны пасцельны рэжым яшчэ на месяц, бо множныя пераломы рэбраў могуць прывесці да ўскладненняў і захворванняў лёгкіх. Я ўвесь час п'ю абязбольвальныя і мне бывае складана сабрацца з думкамі, але самае складанае гэта выспацца, я магу ляжаць толькі ў адной позе і прачынаюся ад болю, калі выпадкова павярнуся… Мне трэба яшчэ некалькі дарагіх абследаванняў, і я не ведаю, калі змагу пачаць працаваць, лекары не могуць даваць прагнозы пры такіх траўмах.

Маё дзіця пакуль застаецца ў Беларусі са сваякамі, я не ў стане зараз забраць яго сюды, таму я павінна забяспечваць і яго жыццё там, і сваё тут. Мае зберажэнні, на якія я разлічвала пражыць да моманту працаўладкавання ў іншай краіне, ужо зрасходаваны на лячэнне, і я вымушана звярнуцца за дапамогай, якая дапаможа пратрымацца нам абодвум да моманту майго вяртання да здаровага жыцця.

Загадзя дзякуй усім неабыякавым людзям, я дакладна ведаю, што нас шмат, і што разам мы пераможам!

Якая сума неабходна?

3530 € — 1) Арэнда жылля на 3-4 месяцы: 850 €;
2) Аплата жылля і харчавання дзіцяці ў Беларусі на 3-4 месяцы: 1200 €;
2) Прадукты на 3-4 месяцы: 480 €;
3) Рэчы (адзенне, канцылярыя, посуд, асабістая гігіена): 250 €;
4) Падрыхтоўка дзіцяці да школы і выдаткі ў верасні (рэчы, канцтавары, аплата падручнікаў, неабходныя ўзносы): 200 €;
4) Аплата мабільных паслуг на 3-4 месяцы: 50 €;
5) Паўторнае медыцынскае абследаванне пасля ДТЗ. КТ, кансультацыі лекара, лекі: 300 €;
6) Зварот грошай якія былі пазычаны ў сяброў на першыя часы лячэння і абследаванняў: 200 €

:
€ 1 555
Збор завершаны. Сабрана: € 1 555