«Вольныя паштоўкі» расказваюць пра палітвязняў праз іх малюнкі і падтрымліваюць ініцыятыву Dissidentby.
Мы робім паштоўкі з малюнкамі палітычных зняволеных і адпраўляем іх па ўсім свеце за ахвяраванні, а сабраныя сродкі перанакіроўваем ініцыятыве Dissidentby. Dissidentby выкарыстоўвае іх для закупкі перадач у СІЗА і калоніі, а таксама лекаў.
Мы расказваем беларусам і свету гісторыі палітычных зняволеных. Нацыянальная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская падчас міжнародных візітаў дорыць наборы з «Вольных паштовак» палітыкам. Нашыя паштоўкі нагадваюць ім, што трэба падтрымліваць палітычных зняволеных у нашай краіне.
Акрамя паштовак, мы робім мерч: шоперы і майкі — таксама з малюнкамі палітвязняў. «Вольныя паштоўкі» – цалкам валанцёрскі праект, таму ўсе ахвяраванні ідуць выключна на друк паштовак, вытворчасць мерчу і данаты Dissidentby.
Каб атрымаць 3 паштоўкі, шопер ці майку, ахвяруйце не менш за 5, 20, 25 еўра адпаведна. Гэта проста:
1) зрабіце данат праз BYSOL;
2) дашліце нам скрыншот альбо чэк і напішыце свой адрас: кантакты для гэтага — ўнізе;
3) з вамі звяжацца наш валанцёр і паведаміць аб адпраўцы.
За ўсёй справаздачнасцю па праекце, а таксама нашымі новымі паштоўкамі вы можаце сачыць у нашым інстаграме.
Нашыя кантакты:
E-mail [email protected]
Instagram @v.pashtouki
Telegram-bot @pashtouki_bot