Падтрымка публічнай дзейнасці Міколы Дзядка

  • Гісторыя

Мікола Дзядок – актывіст анархічнага руху Беларусі, пісьменнік, журналіст і блогер які агулам правёў у турме каля 10 год, двойчы быў прызнаны палітвязнем. Міколу разам з яшчэ 50 палітзняволенымі вызвалілі з турмы і прымусова выдварылі з краіны  без дакументаў. Зараз ён спрабуе аднавіць сваё жыццё ў новай краіне і працягнуць тую дзейнасць якой займаўся да зняволення.

«Мяне завуць Мікола, родам я з Гомеля. У мінулым скончыў юрыдычны каледж БДУ, нават паспеў папрацаваць па спецыяльнасці. Потым паступіў на паліталогію Эўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, працаваў журналістам у газеце «Новы час», вёў відэаблог Radix (такі адукацыйна-асветніцкі праект пра анархізм) і тэматычныя блогі ў сацсетках.

Зараз мне 37 год, з іх 10 я правеў за кратамі за палітычную актыўнасць. У 2003 годзе я далучыўся да анархічнага руху Беларусі і застаўся ў ім на гады. Апошнія 2 гады перад сваім затрыманнем у лістападзе 2020 я быў блогерам і палітычным аналітыкам, імкнуўся несці палітычную адукацыю ў масы і развіваць грамадзянскую свядомасць беларусаў. Праз гэта і быў затрыманы, падвяргаўся катаванням і правеў 5 гадоў за кратамі. 

Пасля раптоўнага і гвалтоўнага вызвалення, апынуўшыся за мяжой, я вырашыў не апускаць рукі. Планую працягваць сваю справу, развіваць ютуб-канал Radix, бо бачу сваёй місіяй супрацьстаяць лукашэнкаўскай і крамлёўскай прапагандзе. Акрамя таго хачу напісаць некалькі кніг аб перажытых гадах у зняволенні і перакласці іх на іншыя мовы, каб у свеце ведалі пра тое, што адбываецца ў Беларусі і каб мае гады за кратамі не прайшлі дарма. 

Кнігі стануць падрабязным сведчаннем пра ўмовы ўтрымання ў беларускіх турмах і калоніях, пра сістэму катаванняў і псіхалагічнага ціску ў дачыненні зняволеных, а таксама аб тым, як палітзняволеныя выжываюць у рэпрэсіўнай сістэме. Гэта павінна стаць важным дакументам эпохі і сведчаннем пра злачынствы рэжыму, таму планую пераклад на іншыя мовы (і звязаныя с гэтым выдаткі). 

У відэаблогу Radix, я планую дзяліцца тымі гісторыямі і роздумам, што не ўвойдуць у напісанае, а таксама працягваць палітычны аналіз і абмеркаванне сацыяльных пытанняў». 

Для рэалізацыі гэтых праектаў Мікола просіць вашай дапамогі, каб набыць усе неабходнае абсталяванне для вядзення відэаблога і напісання кнігі.

фота: spring96.org

Сума збору
€8000

Рэклама:
 — тэлеграм €500
 — ютуб €1000

Абсталяванне:
 — святло €300
 — гук €700

Паслугі мантажора: €1500

Друкаванне кніг: €2000 
Пераклад кніг: €2000

Сабрана:
€ 86 з 8 000