Падтрымка дзейнасці этнацентра «Світанак»

  • Гісторыя

Этнацэнтр «Світанак» створаны для навучання традыцыям, фальклору і беларускай мове. Гэта магчымасць для беларусаў захаваць сваю культуру, традыцыі, не забывацца свайго, а грамадзянам іншых краін, якія наведваюць мерапрыемствы, знаеміцца з беларускай культурай. Праз праблемы з фінансаваннем на сенняшні дзень узнікла пагроза прыпынення асноўных напрамкаў дзейнасці этнацэнтра.

Этнацэнтр «Світанак» створаны для навучання традыцыям, фальклору і беларускай мове, што вельмі важна ў кантэксце абмежаваных магчымасцей для развіця нацыянальнай культуры ўнутры Беларусі. Мэтай нашага праекта з’яўляецца захаванне беларускай культуры і мовы сярод эмігрантаў і рэлакантаў, якія знаходзяцца за межамі Радзімы.

Мы працуем з рознымі узроставымі групамі: дзеці, юнакі, дарослыя. У асноўным гэта беларусы-эмігранты якія жывуць у Вільні.

На сенняшні дзень узнікла пагроза прыпынення асноўных напрамкаў дзейнасці этнацэнтра «Світанак». Нашыя заняткі па спевах і танцах як для дзяцей так і для дарослых праводзяцца безкаштоўна, але для правядзення заняткаў неабходна аплата арэнды памяшкання, аплата працы выкладчыкаў.     

Вашая фінансавая падтрымка дасць нам магчымасць хаця б на 3 месяцы:

- захаваць каллектыў «Світанак» у якім займаюцца 12 дзяцей, 8 падлеткаў, 10 дарослых

- праводзіць адкрытыя культурніцкія мерапрыемствы,значныя святы і абрады сонечнага календара беларусаў а таксама сямейна-абрадавыя традыцыі. Гэта магчымасць для беларусаў захаваць сваю культуру, традыцыі, не забывацца свайго, а грамадзянам іншых краін якія наведваюць святы, знаеміцца з беларускай культурай.

- гурт «Світанак» вельмі актыўна ўдзельнічае ў розных міжнародных конкурсах і фестывалях, падкрэсліваючы сваю годнасць і нацыянальную ідэнтычнасць сярод краін Еўразвязу. Напрыклад трэці год запар, гурт займае першае месца ў межнародным конкурсе «Песні памежжа». Збор дасць магчымасць працягваць гэтую дзейнасць, якая ахоплівае беларусаў замежжа і грамадзян іншых краін.  

Каб бліжэй пазнаёміцца з нашай дзейнасцю, запрашаем на нашыя сустрэчы і заняткі, а таксама ў сацсеткі этнацентра: Тэлеграм, Інстаграм, Фейсбук

Сума збору
€7400    

€3600 – аплата арэнды памяшкання на 3 месяцы 
€3000 – аплата выкладчыкаў на 3 месяцы
€400 – праца бухгалтара на 3 месяцы 
€400 – аплата СММ, вядзенне сацыяльных сетак

Сабрана:
€ 0 з 7 400