28 сакавіка: Дзень Волі ў Варшаве. Зробім свята разам!

  • Гісторыя

Дзень Волі – гэта не проста дата ў календары. Гэта сімвал нашай незалежнасці і годнасці. Ужо больш за стагоддзе гэты дзень нагадвае: Беларусь жыве, пакуль жыве наша жаданне быць вольнымі. І паказваем, што мы – ёсць.

Сёння, калі ўнутры краіны свята забароненае, наш абавязак – зрабіць так, каб голас беларусаў гучаў на ўвесь свет. Варшава стане адным з цэнтраў святкавання 108-й гадавіны абвяшчэння БНР, і мы запрашаем вас стаць часткай гэтага.

Галоўная падзея сёлетняга свята – аднаўленне самага вялікага нацыянальнага сцяга, нашага нацыянальнага гонару. Мы хочам, каб на свята ў Варшаве ўзняўся наш вялікі сцяг, бачны здалёк і зразумелы кожнаму: беларусы ёсць, і мы працягваем змагацца за свабоду.  

У праграме:

16:00 – збор на Plac Trzech Krzyży. Разам пройдзем шэсцем праз горад.
Plac Zamkowy – вялікі канцэрт беларускіх музыкаў, выступы палітыкаў і актывістаў.
Святочны кірмаш – беларускія майстры, кнігі і знакамітыя «дранікі ад палітвязняў».

Чаму патрэбна ваша дапамога?

Каб мерапрыемства было бяспечным, маштабным і добра арганізаваным, патрэбныя рэсурсы. Мы – Беларуская асацыяцыя палітвязняў «ДаВолі» – узялі на сябе арганізацыю, але без падтрымкі мы не дамо рады.

Хто мы?

Беларуская асацыяцыя палітвязняў «ДаВолі» створаная людзьмі, якія перажылі пераслед і турмы, але не зламаліся. Мы ведаем цану свабоды і працуем, каб падтрымліваць тых, хто змагаецца за яе сёння.

Кожны данат – гэта ваш унёсак у тое, каб Беларусь заставалася ў міжнародным парадку дня, а наша ідэнтычнасць узмацнялася.

Давайце пакажам, што нас шмат. Давайце зробім Дзень Волі ў Варшаве незабыўным!

На што пойдуць грошы (мэта – €5000):
Сцэна і гук (€2000) – мантаж і арэнда тэхнічнае абсталяванне, каб кожнае слова і кожная нота былі пачутыя.
Сімволіка (€1500) – аднаўленне самага вялікага нацыянальнага сцяга.
Візуалізацыя і інфармаванне (€600) – друк банэраў і ўлётак.
Бяспека і лагістыка (€900) – дазволы, ахова і арганізацыйныя выдаткі.

Сабрана:
€ 10 з 5 000