Беларусы далучаюцца да польскай акцыі дапамогі Украіне «Ciepło z Polski dla Kijowa». Місія дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне і BYSOL разам адкрываюць збор «Цяпло для Украіны» на генератары і запрашаюць беларусаў і беларусак за мяжой падтрымаць яго.
Расійскія ўдары па энергетыцы пакідаюць людзей без электрычнасці. Без яе цяжэй сагрэць памяшканне, захаваць сувязь і забяспечыць працу неабходнага абсталявання. Нават падача вады можа спыніцца, калі не працуюць помпы. Генератары дапамагаюць падтрымліваць працу жыццёва важных сістэм падчас адключэнняў.
Наша мэта – сабраць €15000 да 25 снежня 2026 года на генератары для трох устаноў ва Украіне.
Каму дапаможам
1. Навучальны цэнтр Міжнароднага легіёна Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны, дзе праходзяць падрыхтоўку замежныя добраахвотнікі.
2. Рэпкінскі ліцэй імя Соф'і Русавай Рэпкінскага пасялковага савета.
3. Камунальнае некамерцыйнае прадпрыемства «Цэнтр першаснай медыка-санітарнай дапамогі „Здаровая сям'я“» Рэпкінскага пасялковага савета.
Як сродкі ператворацца ў дапамогу
На сабраныя грошы плануецца набыць генератары ва Украіне паводле ўзгодненых патрэбаў атрымальнікаў, каб забяспечыць гэтыя ўстановы рэзервовай электрычнасцю і яны маглі працягваць сваю працу падчас адключэнняў.
За закупку, арганізацыю дастаўкі і перадачу абсталявання адказваюць BYSOL і Місія дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне.
Пасля перадачы генератараў BYSOL апублікуе справаздачу аб выкарыстанні сабраных сродкаў. Місія, BYSOL і партнёры таксама раскажуць пра вынікі збору і перадачу дапамогі.
Як далучыцца
Падтрымаць збор можна ахвяраваннем любой пасільнай сумы.
Калі вы жывяце за мяжой, падзяліцеся спасылкай з сябрамі, калегамі і сваёй беларускай супольнасцю.
Любая сума дапаможа. Далучайцеся да збору «Цяпло для Украіны»!
Сума збору
€15000
