Падтрымай каманду BYSOL

  • Гісторыя

Сябры, мы звяртаемся да вас з важнай просьбай. Падтрымайце каманду BYSOL — тых, хто штодня дапамагае беларусам перажыць самыя складаныя моманты.

Фонд з 2020 года на пастаяннай аснове аказвае падтрымку пацярпелым ад рэпрэсій: арганізоўвае зборы і расказвае пра іх, кансультуе ў цяжкіх сітуацыях, эвакуюе цэлыя сем'і, якія апынуліся ў бядзе, выплачвае дапамогу экс-палітзняволеным і многае-многае іншае.

Каб уся гэтая сістэма дапамогі працавала спраўна — патрэбныя прафесіяналы, якія своечасова адкажуць на паведамленне, арганізуюць дапамогу, знойдуць бяспечны шлях эвакуацыі. Для нашых супрацоўнікаў гэта паўнавартасная праца — удзень, а часам і ўначы. Таму фонду неабходнае фінансаванне такой кампетэнтнай каманды.

Тысячы людзей звяртаюцца да нас. Мы звяртаемся да вас

Калі вы можаце, падтрымайце нас аднаразовым ахвяраваннем у любым памеры, а лепш — аформіце штомесячную падпіску. Разавы ўнёсак — гэта дапамога тут і цяпер. Падпіска дае нам упэўненасць і дазваляе планаваць працу.

За гэтыя гады мы дапамаглі тысячам людзей, вымушаным тэрмінова пакінуць краіну. Апрацавалі дзясяткі тысяч зваротаў на гарачую лінію. Разам з вамі мы падтрымалі тысячы экс-палітвязняў, якія мелі патрэбу ў лячэнні, падтрымцы і ў сродках на першы час. Мы перадалі беларускім добраахвотнікам ва Ўкраіне машыны, медыкаменты, абсталяванне і сродкі абароны.

Усім гэтым займаюцца рэальныя людзі, ад якіх патрабуецца прафесіяналізм, эмпатыя і высокая аддача. І каб праца працягвалася, нам патрэбная ваша падтрымка.

Дапамагаючы камандзе BYSOL, вы падтрымліваеце сістэму ўзаемадапамогі беларусаў і супрацьстаіце несправядлівасці разам з намі.

Дзякуй вам!

Каманда BYSOL

Сабрана:
€ 134 302 з 150 000