Экстранны збор для вызваленых 19 сакавіка 2026 года

  • Гісторыя

На свабоду выйшлі беларускія палітзняволеныя. Гэта радасная навіна, але разам з радасцю прыходзіць і трывога: пасля гадоў турмы гэтым людзям давядзецца пачынаць жыццё амаль з нуля. Таму мы адкрываем экстранны збор дапамогі для ўсіх палітзняволеных, вызваленых 19 сакавіка. Падтрымайце гэты збор, калі ў вас ёсць такая магчымасць.

Наша мэта — выплаціць мінімум па €1000 кожнаму і кожнай у рамках праграмы падтрымкі палітзняволеных і вызваленых. Гэтыя грошы дапамогуць перажыць першыя тыдні пасля вызвалення: знайсці часовае жыллё, набыць адзенне і лекі, аднавіць дакументы. Збор будзе актыўны да 31 сакавіка 2026 года, пасля чаго мы пачнём выплаты.

Калі атрымаецца сабраць больш, мы зможам падтрымаць людзей яшчэ больш — пакрыць дадатковыя выдаткі, лячэнне і аднаўленне дакументаў. Усе грошы, сабраныя звыш названай сумы, будуць падзеленыя паміж вызваленымі пароўну.

Чытайце падрабязней пра тое, як будзе працаваць экстранны збор і выплачвацца дапамога. 

Каб атрымаць дапамогу з экстраннага збору, неабходна непасрэдна звярнуцца ў BYSOL да 31 жніўня 2026 года ўключна. Кантакт у Telegram: @bysol_pzk

Вядома, гэтая дапамога не вырашыць усіх праблем. Але яна дасць самае важнае — магчымасць выдыхнуць і зрабіць першыя крокі да новага жыцця пасля турмы.

За апошнія гады наша з вамі салідарнасць ужо шмат разоў даказвала сваю сілу. Дзякуючы вам тысячы людзей змаглі перажыць цяжкія моманты жыцця. І сёння гэтая падтрымка патрэбная зноў. Мы звяртаемся да ўсіх беларусаў, беларусак і сяброў Беларусі: падтрымайце людзей, якія прайшлі праз лукашэнкаўскія турмы. Наша мэта — каб кожны чалавек, выходзячы на свабоду, адчуваў, што пра яго не забыліся, яго чакалі. І ў яго ёсць людзі, гатовыя дапамагчы: мы з вамі.

Падтрымайце збор, калі ў вас ёсць такая магчымасць — нават самая невялікая сума стане часткай вялікай і неабходнай дапамогі.

Каманда BYSOL

Сабрана:
€ 39 857 з 250 000