Кастрычнік у BYSOL



Кастрычнік выдаўся насычаным. За месяц да нас прыйшло 26 новых заявак на зборы, і 15 збораў мы давялі да канца — разам вы сабралі 32 686 еўра. За кожнай з гэтых лічбаў стаяць жывыя людзі і іх гісторыі, і мы шчыра ўдзячныя ўсім, хто адгукнуўся.

Асобны кірунак нашай працы — падтрымка палітвязняў. У кастрычніку мы атрымалі восем заявак і выплацілі па іх 8 000 еўра. 

Працягвалася і праца па эвакуацыі. Мы арганізавалі тры простыя выезды і адзін складаны, а яшчэ правялі дзевяць кансультацый для тых, хто толькі думае пра ад'езд або шукае бяспечны шлях.

Не сціхала і гарачая лінія: 138 кансультацый за месяц. 

Дзякуй, што застаяцеся з намі. Усё гэта магчыма толькі дзякуючы вашай падтрымцы — і ў лістападзе мы працягваем.

Агульны збор

BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.

Дапамагчы камандзе