Фонд BYSOL запускае Patreon для падтрымкі сваёй каманды!



Фонд BYSOL запускае Patreon для падтрымкі сваёй каманды!

Цяпер у кожнага ёсць магчымасць падтрымаць працу фонду BYSOL на Patreon.

Што мы робім? Мы аказваем фінансавую дапамогу палітычным зняволеным і іх сем'ям Беларусі. Мы таксама не пакідаем па-за ўвагай і нашых беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне і ажыццяўляем тэрміновую эвакуацыю фігурантаў палітычна матываваных адміністрацыйных і крымінальных спраў у бяспечныя краіны. Не забываемся і пра пацярпелыя ад рэпрэсій, для якіх мы арганізуем персанальныя зборы.

З 2020 года мы аказваем дапамогу палітвязням і іхнім сем'ям у Беларусі. За 2022 год нашымі кірункамі была аказана сістэмная дапамога людзям на суму больш за 1 114 000 еўра.

Ваша падтрымка на Patreon дазволіць дапамагаць больш і якасней. Усе сродкі, сабраныя праз Patreon, будуць накіраваны на фінансаванне ўсіх нашых праектаў і праграм.

Наведайце нашу старонку на Patreon і станьце часткай дапамогі людзям. Разам мы зможам зрабіць болей, каб падтрымаць беларускае грамадства ў барацьбе за свабоду і справядлівасць. Ваша ахвяраванне можа змяніць жыцці многіх людзей і прынесці надзею ў сэрцы тых, хто ў бядзе.

Не заставайцеся ў баку! Далучайцеся да нас на Patreon і станьце героем перамен у Беларусі!

Не бывае маленькага ахвяраванні, любой сумай ты ўзмацняеш дапамогу тым, хто ў ёй больш за ўсё мае патрэбу.

Агульны збор

BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.