
Агульны збор
BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.

Мы падводзім вынікі Дзіцячага збору, прымеркаванага да пачатку навучальнага года. Дзякуючы вашым ахвяраванням дапамогу атрымалі 111 сем’яў у Беларусі і іншых краінах, у тым ліку шматдзетныя сем’і.
У межах Дзіцячага збору BYSOL выплачвае па €100 на кожнае дзіця. Гэтыя выплаты магчымыя дзякуючы неабыякавасці і шчодрасці тых, хто падтрымаў нашу ініцыятыву. Дапамога прызначаная дзецям палітвязняў — як тым, хто ўжо выйшаў на волю, так і тым, чые бацькі ўсё яшчэ знаходзяцца ў зняволенні.
Збор атрымалася правесці дзякуючы падтрымцы сяброў і партнёраў BYSOL. Грошы для яго мы збіралі падчас дабрачыннага аўкцыёну, а падчас прагляду фіналу чэмпіянату свету па футболе зладзілі дабрачынны розыгрыш прызоў. Разам гэтыя мерапрыемствы прынеслі €1177.
Асобна дзякуем арганізацыі беларусаў і беларусак у Даніі «Талака», якая падтрымала Дзіцячы збор значным унёскам.
Наступны Дзіцячы збор — Калядны. Хай цуды здараюцца!
Каманда BYSOL