
Агульны збор
BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.

У чэрвені каманда BYSOL працягвала падтрымліваць беларусаў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій.
За месяц мы атрымалі 21 заяўку на персанальныя зборы і паспяхова закрылі 15 збораў на агульную суму каля 51 000 еўра.
У межах праграмы падтрымкі палітвязняў было разгледжана 30 заявак, а агульная сума выплат склала 30 000 еўра. Каманда эвакуацыі правяла 3 кансультацыі і арганізавала 3 эвакуацыі для беларусаў, якія зазнаюць пераслед з боку дыктатуры. Акрамя таго, спецыялісты Гарачай лініі аказалі 156 кансультацый, дапамагаючы людзям разабрацца ў складаных сітуацыях і атрымаць неабходную падтрымку.
Дзякуй кожнаму, хто падтрымлівае BYSOL. Менавіта дзякуючы вашай салідарнасці мы можам і надалей дапамагаць тым, хто апынуўся ў бядзе.