Дапамога для вызваленых 16 верасня



BYSOL пералічыў сродкі з Экстраннага збору ўсім 25 вызваленым 16 верасня. Кожны атрымаў па 1 456 еўра.

Дапамогу атрымалі: Андрэй Аляксандраў, Павел Белавус, Яўген Бурло, Ілля Верэмееў, Кірыл Гняздзілаў, Дзмітры Галавіч, Ірына Злобіна, Зміцер Колас, Таццяна Кузіна, Анастасія Лазарэнка, Алена Лазарчык, Дзмітрый Наважылаў, Павел Петручэня, Яна Пінчук, Кірыл Пазняк, Яніна Пазняк, Сяргей Рабцаў, Дзяніс Сальмановіч, Вольга Строева, Андрэй Цалюк, Людміла Чэкіна, Алесь Чумакоў, Яўген Юшкевіч, Святлана Якубовіч, Андрэй Ярэмчык.

У зборы ўдзельнічалі больш за тысячу чалавек. Дзякуй кожнаму, хто ахвяраваў грошы і дапамагаў распаўсюджваць інфармацыю. Дзякуючы вашай падтрымцы вызваленыя атрымалі сродкі, з якімі лягчэй пачынаць жыццё пасля зняволення.

Агульны збор

BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.

Дапамагчы камандзе